Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нарадзіўся 3 студзеня 1946 г. у вёсцы Адэльск непадалёк ад Гродна ў сям’і Ігнацыя і Ганны Кандрусевічаў.

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1962 г. Тадэвуш Кандрусевіч паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута, адкуль праз год павінен быў сысці ў сувязі з абвінавачваннямі ў тым, што ён рэгулярна наведвае касцёл і ўдзельнічае ў набажэнствах. Адпрацаваўшы год у праектна-будаўнічай арганізацыі ў Гродне, у 1964 г. паступіў на энергамашынабудаўнічы факультэт Ленінградскага політэхнічнага інстытута, які ў 1970 г. скончыў на «выдатна» і атрымаў дыплом інжынера-механіка па спецыяльнасці «гідраўлічныя машыны і сродкі аўтаматыкі». Працаваў інжынерам на Віленскім заводзе шліфавальных станкоў: напачатку ў зборачным цэху, потым — у канструктарскім бюро. У складзе групы інжынераў атрымаў аўтарскае пасведчанне на вынаходку «Прамысловы ўзор спецыяльнага высакахуткаснага шліфавальнага станка для Волжскага аўтамабільнага завода».

У 1976 г. Тадэвуш Кандрусевіч адчуў пакліканне да выключнага служэння Богу і паступіў у Духоўную семінарыю ў Коўне (Каўнас, Літва), якую скончыў у 1981 г. і 31 мая таго ж года прыняў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Людаса Павілоніса.

У 1981–1986 гг. быў вікарыем у віленскім касцёле св. Тэрэзы пры Вострай Браме, у 1986–1987 гг. — вікарыем парафіі Маці Божай Шкаплернай у Друскеніках (Друскінінкай, Літва), у 1987–1988 гг. — вікарыем у віленскім касцёле Святога Духа. 13 лютага 1988 г. быў прызначаны пробашчам гродзенскіх парафій Маці Божай Анёльскай (былы францішканскі касцёл) і св. Францішка Ксавэрыя (катэдра). У 1985 г. на тэалагічным факультэце ў Коўне атрымаў ступень ліцэнцыята тэалогіі, абараніўшы працу на тэму «Вучэнне Дагматычнай канстытуцыі ІІ Ватыканскага Сабору Lumen Gentium пра Касцёл». У 1988 г. тамсама абараніў дысертацыю на тэму «Паглыбленне вучэння пра Касцёл у працах ІІ Ватыканскага Сабору і ў яго дакументах» і атрымаў навуковую ступень доктара тэалогіі.

25 ліпеня 1989 г. Святы Айцец Ян Павел ІІ прызначыў кс. Тадэвуша Кандрусевіча тытулярным біскупам Гіпона-Дзарыцкім і Апостальскім Адміністратарам Мінскай дыяцэзіі для католікаў у Беларусі. Біскупскую сакру, якая адбылася 20 кастрычніка 1989 г. у базыліцы св. Пятра ў Рыме, узначаліў Папа Ян Павел ІІ. Біскупскі дэвіз Тадэвуша Кандрусевіча Quis ut Deus — «Хто ж як Бог». Падчас свайго біскупскага служэння ў Беларусі біскуп Тадэвуш Кандрусевіч заснаваў Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю, спрыяў вяртанню і адкрыццю каля 100 раней зачыненых касцёлаў, а таксама прычыніўся да выдання «Парадку Імшы» і «Катэхізісу» на беларускай мове, распачаўшы такім чынам справу адраджэння Касцёла ў Беларусі, з поспехам працягнутую яго наступнікам кардыналам Казімірам Свёнткам.

13 красавіка 1991 г. Тадэвуш Кандрусевіч быў менаваны арцыбіскупам і прызначаны Апостальскім Адміністратарам для католікаў лацінскага абраду еўрапейскай часткі Расіі. За час яго біскупскага служэння ў Расіі ў Міністэрстве юстыцыі РФ была афіцыйна зарэгістравана Апостальская Адміністратура для католікаў лацінскага абраду, што дало ёй правы юрыдычнай асобы; была праведзена юрыдычная рэгістрацыя вялікай колькасці адноўленых парафій і іншых касцёльных структураў. Пасля падзелу Адміністратуры 23 лістапада 1999 г. прызначаны Апостальскім Адміністратарам для католікаў лацінскага абраду Поўначы еўрапейскай часткі Расіі.

Калі 11 лютага 2002 г. Ян Павел ІІ надаў Апостальскім Адміністратурам для католікаў лацінскага абраду ў Расіі годнасць дыяцэзій, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў прызначаны Мітрапалітам кафедры Маці Божай у Маскве. Дзякуючы яго намаганням у Расіі распачала працу дабрачынная арганізацыя «Caritas», былі створаны інфармацыйна-выдавецкі цэнтр «Истина и жизнь», салезіянскі і францішканскі выдавецкія цэнтры, а таксама Духоўная бібліятэка (выдадзена больш за 600 найменняў тэалагічнай, рэлігійнай, філасофскай і літургічнай літаратуры). Пры ўдзеле арцыбіскупа Кандрусевіча заснаваны штотыднёвая каталіцкая газета «Свет Евангелия», Літургічная камісія, якая рыхтуе пераклады літургічных тэкстаў на рускую мову, Катэхетычная камісія і камісія па справах сям’і.

У 1991 г. у Маскве быў заснаваны Каледж каталіцкай тэалогіі імя св. Тамаша Аквінскага, тры філіялы якога дзейнічаюць у іншых гарадах (выдаецца часопіс «Puncta...», раней — «Theologia»); у Санкт-Пецярбургу заснавана «Радыё Марыя»; у 1993 г. адкрыта Вышэйшая духоўная семінарыя «Марыя — Каралева Апосталаў», якая дзейнічае ў Санкт-Пецярбургу.

У лютым 1999 г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў выбраны Старшынёю новастворанай Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Расійскай Федэрацыі.

З 1999 г. — сапраўдны член (акадэмік) Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі.

21 верасня 2007 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI менаваў Тадэвуша Кандрусевіча арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, перавёўшы яго з архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве.

30 чэрвеня 2011 г. Яго Святасць Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, Апостальскім Адміністратарам ad nutum Sanctae Sedis Пінскай дыяцэзіі.

3 чэрвеня 2015 г. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі абрала арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча сваім Старшынёй.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч уваходзіць у спецыяльны савет па Еўропе пры Генеральным сакратарыяце Сінода Біскупаў, у Кангрэгацыю па справах духавенства, а таксама ў Папскую раду справядлівасці і спакою. З’яўляецца віцэ-прэзідэнтам Еўразійскага аддзялення Міжнароднай асацыяцыі рэлігійнай свабоды (МАРС).

Валодае беларускай, рускай, польскай, літоўскай, ангельскай і італьянскай мовамі.

znk kandrusevich
Паводле Catholic.by

Біскуп Аляксандр Яшэўскі S.D.B.

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

jasheuski2

Нарадзіўся 6 жніўня 1974 г. у г. Смаргонь. У 1991 г. паступіў у салезіянскую духоўную семінарыю ў г. Чэрвіньск над Віслай (Польшча). Вывучаў філасофію ў салезіянскай духоўнай семінарыі ў г. Лодзь (Польшча) і тэалогію ў Папскім Салезіянскім Універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята дагматычнай тэалогіі. У 1998 г. склаў вечныя манаскiя абяцаннi ў Салезіянскай Кангрэгацыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 2000 г. у г. Смаргонь.

Займаў пасаду адміністратара парафіі ў в. Баруны, потым у в. Жодзішкі, выконваючы адначасова абавязкі вікарыя парафіі ў г. Смаргонь. З 2001 г. па 2002 г. выконваў абавязкi дырэктара салезіянскай супольнасці ў п. Акцябрскі Маскоўскай вобласці і быў адказным за салезіянскі прэнавіцыят. Пасля вяртання ў Беларусь займаў пасаду адміністратара парафіі ў в. Жупраны. У перыяд 2003-­2005 гг. быў сакратаром Спецыяльнай Акругі Салезіянскай Кангрэгацыі (Усходне­-Еўрапейскай) з сядзібай у г. Масква. З 2005 г. па 2008 г. займаў пасаду дырэктара салезіянскай супольнасці ў г. Мінск; з 2005 г. па 2011 г. быў адказным за салезіянскі араторый у Мінску. З 2005 г. па 2010 г. быў інспектарыяльным дарадцам Спецыяльнай Акругі Салезіянскай Кангрэгацыі з сядзібай у г. Масква. З 2005 г. па 2010 г. быў старшынёй катэхетычнага аддзела Мінска-­Магілёўскай архідыяцэзіі, выконваючы адначасова абавязкі вікарыя ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля. У перыяд 2006-­2010 гг. быў членам катэхетычнай камісіі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У 2011 г. быў прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў г. Смаргонь; выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў г. Смаргонь. З 2011 г. з’яўляецца адказным за салезіянскі прэнавіцыят для грамадзян Беларусі. З 2013 г. займае пасаду вікарыя і эканома Iнспектарыяльнай Дэлегатуры Варшаўскай Салезіянскай Інспекторыі св. Станіслава Косткі.

У 2014 г. прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў Мінску і вікарыем мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля. З’яўляецца выкладчыкам дагматычнай тэалогіі ў Мінскім тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля. Валодае беларускай, рускай, польскай i iтальянскай мовамі.

9 чэрвеня 2015 г. Папа Францішак прызначыў кс. Аляксандра Яшэўскага S.D.B. дапаможным біскупам Мінска-­Магілёўскай архідыяцэзіі, надаючы яму тытулярную біскупскую кафедру Фурнос майор (Furnоs maior) і скіроўваючы на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі.

jasheuski gerb

Паводле Catholic.by

Біскуп Юрый Касабуцкі

Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

 Біскуп Юрый КасабуцкіНарадзіўся 15 лютага 1970 г. у Маладзечне на тэрыторыі сучаснай Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1991 г.) вучыўся ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі і адбыў вайсковую службу.

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 7 снежня 1996 г. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны і св. Станіслава ў Магілёве і адміністратара парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы. З 1999 г. па 2001 г. вучыўся ў Люблінскім каталіцкім універсітэце (Польшча), дзе атрымаў ступень ліцэнцыята тэалогіі. З 2001 г. па 2004 г. выконваў абавязкі прэфекта Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску.  У 2004 г. прызначаны дырэктарам Сакратарыяту Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. З 2005 г. выконвае абавязкі канцлера курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. З 2006 г. з’яўляецца таксама адміністратарам парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску. З’яўляецца выкладчыкам ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску і Тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля ў Мінску. 

29 лістапада Святы Айцец Францішак прызначыў кс. Юрыя Касабуцкага дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. 25 студзеня атрымаў біскупскае пасвячэнне.

kasabucki-coat-of-arms-big

Паводле Catholic.by

 

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія1

(Minscen(sis)-Mohilovien(sis))

Мінская дыяцэзія2 заснавана 9 жніўня 1798 г., Магілёўская дыяцэзія — 15 красавіка 1783 г., аб’яднаны — 13 красавіка 1991 г. Мітраполія3.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч — дыяцэзіяльны біскуп
Біскуп Юрый Касабуцкі — дапаможны біскуп
Біскуп Аляксандр Яшэўскі S.D.B. — дапаможны біскуп

Адрас курыі*:
вул. Рэвалюцыйная 1а,
220030, Мінск, Беларусь
  +375 17 2036844
  +375 17 2269092
  Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

 

Нясвіжскі дэканат4

  • vyniscy arПарафія Нараджэння Cв. Яна Хрысціцеля

    Адрас:
    в. Вынішчы,
    Слуцкі р-н,
    Мінская вобл.,
    Беларусь

    Расклад набажэнстваў (магчымы змены)
    • Св. Імша ў нядзелю — 15.00 (ад Вялікадня да восені), 12.30 (ад восені да Вялікадня)
    Адпусты: 24 чэрвеня — св. Яна Хрысціцеля

    З гісторыі парафіі
    Капліца ўзгадваецца з 1745 г., новапабудаваны касцёл кансэкраваны ў 1993 г.

  • gorodeja sv iosifa arПарафія Св. Юзафа

    Адрас:
    вул. Нясвіжская, 28,
    222610, г.п. Гарадзея,
    Нясвіжскі р-н,
    Мінская вобл.,
    Беларусь

    Тэл.: +375 1770 57116

    Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

    • Св. Імша ў нядзелю — 10.00
    • Св. Імша ў будні — 10.00 (пн, ср, сб) або 18.00 (ат, чц)

    Адпуст: 19 сакавіка — св. Юзафа

    З гісторыі парафіі
    Парафія існуе з 1923 г.; філіяльны касцёл згадваецца з XVII ст., сучасны касцёл пабудаваны ў 1925 г., зачынены ў 1946 г. Парафія адроджана ў 1992 г., касцёл адноўлены ў 1996 г.

  • zaostrovecze arПарафія Святых апосталаў Пятра і Паўла і св. Яна, евангеліста

    З гісторыі парафіі
    Капліца згадваецца з сярэдзіны ХІХ ст., парафія заснаваная ў 1933 г., касцёл пачаў будавацца ў 1937 г., зачынены ў 1940-я гг. і ператвораны ў аўтабазу. Парафія аднаўляецца.

  • zamosce arПарафія Cв. Барбары

    Адрас:
    вул. Садовая, 2а,
    223649, Слуцкі р–н,
    Мінская вобл.,
    Беларусь

    Тэл: +375 1795 79287

    Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

    • Св. Імша ў нядзелю — 09.00
    • Св. Імша ў будні:
      • пн, ср, пт — 19.00 (ад Вялікадня да верасня), 16.00 (ад верасня да Вялікадня)
      • ат, чц, сб — 09.00
    Адпусты: 4 снежня — успамін св. Барбары

    З гісторыі парафіі
    Парафія існуе пры касцёле, пабудаваным у 1620 г., адноўленым у 1993 г.

  • kopyl kopyl-region.narod.ruПарафія Святых апосталаў Пятра і Паўла

    Адрас:
    пл. Леніна, 18,
    223910, г. Капыль,
    Капыльскі р–н,
    Мінская вобл.,
    Беларусь

    Тэл.: +375 1719 50111
    е-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

    Расклад набажэнстваў (магчымы змены)
    • Св. Імша ў нядзелю — 09.00
    • Св. Імша ў будні — 09.00

    Адпусты: 29 чэрвеня — урачыстасць Святых апосталаў Пятра і Паўла, успамін св. Роха — 16 августа

    З гісторыі парафіі
    Парафія існуе з 1439 г.; касцёл дзейнічаў у 1864–1908 гг. , знішчаны ў 1950-я гг., парафія адроджана ў 1996 г., новы касцёл будуецца з 2002 г.

  • kleck gl 03Парафія Святой Тройцы

    Адрас:
    вул. Панкратаўская, 30,
    222531 г. Клецк,
    Клецкі р–н,
    Мінская вобл.,
    Беларусь

    Тэл.: +375 1793 52353

    Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

    • Св. Імша ў нядзелю — 09.30 BY, 11.30 PL
    • Св. Імша ў будні — 18.00, ср — 10.00

    З гісторыі парафіі
    Парафія існуе з 1450 г.; касцёл 1524 г. знішчаны ў 1950-я гг., у 1684 г. пабудаваны касцёл дамініканаў, з 1832 г. — праваслаўная царква. Каталіцкая парафія адроджана ў 1993 г. 30 чэрвеня 2012 г. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч кансэкраваў касцёл Святой Тройцы ў Клецку.



  • lenki arПарафія Cв. Ганны (на могілках св. Вацлава)

    Адрас:
    в. Ленькі,
    Слуцкі р-н,
    Мінская вобл.,
    Беларусь

    Расклад набажэнстваў (магчымы змены)
    • Св. Імша ў нядзелю — 10.30
    Адпусты: 26 ліпеня — св. Ганны

    З гісторыі парафіі
    Капліца згадваецца з канца XVIII ст., новапабудаваны касцёл кансэкраваны ў 1996 г.

  • luban arПарафія Маці Божай Фацімскай

    З гісторыі парафіі
    Парафія існуе з 1994 г., у 1999 г. распачалася будоўля касцёла.

  • nagornoe arПарафія Узвышэння Крыжа

    Адрас:
    в. Нагорнае,
    Клецкі р-н,
    Мінская вобл.,
    Беларусь

    Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

    • Св. Імша ў нядзелю — 14.00

    З гісторыі парафіі
    Парафія існуе з 1924 г.; капліца дзейнічала з 1835 г., сучасны касцёл пабудаваны ў 1932–1938 гг., адноўлены ў 1995 г.

  • saligorsk arПарафія Cв. Францішка

    Адрас:
    вул. Чыгуначная, 26,
    223810, г. Салігорск,
    Салігорскі р-н,
    Мінская вобл.,
    Беларусь

    Расклад набажэнстваў (магчымы змены)
    • Св. Імша ў нядзелю — 09.00, 17.00
    • Св. Імша ў будні — 18.00

    З гісторыі парафіі
    Парафія існуе з 1994 г., новапабудаваны касцёл кансэкраваны ў 2006 г.

  • seilovichi radПарафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса

    Адрас:
    в. Сейлавічы,
    Нясвіжскі р–н,
    Мінская вобл.,
    Беларусь

    Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

    • Св. Імша ў нядзелю і святы — 09.00 PL

    З гісторыі парафіі
    Парафія існуе з 1920 г.; капліца згадваецца з ХІХ ст., рэканструявана ў 1920 г., адноўлена ў 1990-я гг.

  • sluck arПарафія Cв. Антонія

    Адрас:
    вул. Зялёная, 78,
    223610, Слуцкі р–н,
    Магілёўская вобл.,
    Беларусь

    Тэл.: +375 1795 22007, +375 1795 57247

    Расклад набажэнстваў (магчымы змены)
    • Св. Імша ў нядзелю — 10.45, 15.00
    • Св. Імша ў будні — 18.00

    З гісторыі парафіі
    Парафія існуе з 1734 г., у 1671–1832 гг. дзейнічаў кляштар бэрнардынаў, парафія адроджана ў 1992 г., новапабудаваны касцёл кансэкраваны ў 2000 г.

  • snov arПарафія Св. Яна Хрысціцеля

    Адрас:
    вул. Нясвіжская,
    222610, в. Сноў,
    Нясвіжскі р–н,
    Мінская вобл.,
    Беларусь

    Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

    • Св. Імша ў нядзелю — 14.00
    • Св. Імша ў святы і ўрачыстасці, першую пятніцу і суботу месяца — 15.00

    Адпусты: 24 чэрвеня — св. Яна Хрысціцеля

    З гісторыі касцёла
    Парафія існуе з 1650 г.; сучасны касцёл пабудаваны ў 1760 г., адноўлены ў 1994 г.

  • aaSHABLONПарафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

    З гісторыі парафіі
    Парафія арганізуецца. Парафія існуе з 1994 г., дзейнічае часовая капліца.

1Архідыяцэзія (ад грэцк. archi — старэйшы, галоўны і dioecesis) — тэрытарыяльна-адміністратыўная адзінка Касцёла, на чале якой стаіць арцыбіскуп. У наш час існуюць А. трох тыпаў: 1) якая з’яўляецца цэнтрам мітраполіі, напр., Мінска-Магілёўская А.; 2) гістарычная, якая не захавалася як тэрытарыяльная адзінка і існуе толькі ў якасці тытулярнай; 3) якая не належыць да мітраполіі і не мае падпарадкаваных ёй дыяцэзій.

2Дыяцэзія (лац. dioecesis) — асноўная тэрытарыяльна-адміністратыўная адзінка Касцёла, на чале якой стаіць біскуп. На Беларусі створаны чатыры Д.: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Пінская, Гродзенская і Віцебская дыяцэзіі.

3Мітраполія (грэцк. metropolis, ад meter — маці і polis — горад) У Каталіцкім Касцёле — правінцыя Касцёла, якая ўключае архідыяцэзію і некалькі падпарадкаваных ёй дыяцэзій. Касцёл на Беларусі ўтварае Мінска-Магілёўскую правінцыю, або М.

4Дэканат (ад грэцк. deka — дзесяць) — тэрытарыяльна-адміністратыўная адзінка Касцёла на чале з дэканам, якая складаецца з некалькіх парафій (першапачаткова — з дзесяці, адсюль назва).

*Парафія (лац. paroecia, ад грэцк. paroikia — тэрыторыя, раён) — найменшая тэрытарыяльна-адміністратыўная адзінка Касцёла, на чале якой стаіць пробашч. Некалькі П. утвараюць дэканат, а некалькі дэканатаў — дыяцэзію.

*Курыя (лац. curia, ад co (cum) — разам і vir — муж):

1. Рымская К. (ад лат., іт. — Curia Romana) — галоўны адміністрацыйны орган Апостальскай Сталіцы. Асобныя ведамствы Рымскай К. ад імя і ўладаю Папы Рымскага адказваюць на пытанні, разглядаюць прапановы, апеляцыі, скаргі, просьбы, накіраваныя ў адрас Апостальскай Сталіцы, выносяць распараджэнні, рашэнні або загады, выступаюць з разнастайнымі прапановамі і г. д. К. складаецца з Дзяржаўнага Сакратарыяту Апостальскай Сталіцы, які ў сваю чаргу падзяляецца на дзве секцыі (1-я секцыя — агульных справаў, 2-я секцыя — па адносінах з дзяржавамі), 9 Кангрэгацый, 3 Трыбуналаў, 11 Папскіх радаў, 4 Папскіх камісіі. Акрамя гэтага, ёсць таксама Сінод Біскупаў, Кадравая служба пры Апостальскай Сталіцы і іншыя гістарычна сфарміраваныя ўстановы. Дзяржаўны Сакратарыят накіроўвае і каардынуе дзейнасць К. Пасада Дзяржаўнага сакратара, які з’яўляецца галоўнай асобай пасля Папы, суадносная з пасадай прэм’ер-міністра ў іерархіі свецкай улады.

2. Біскупская К. — орган касцёльнай адміністрацыі, які пакліканы дапамагаць біскупу ў кіраванні дыяцэзіяй.

Паводле Catholic.by

 

Сёстры Місіянеркі Хрыстаlogo

Сярод разнастайных харызматаў, якімі Дух Святы ўзбагачае людзей для выканання асаблівай місіі ў святым Касцёле, варта звярнуць увагу на харызмат еднасці, якім Бог адарыў благаслаўлёную Баляславу Лямэнт, заснавальніцу Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і. Галоўнай мэтай яе жыцця і створанай ёю кангрэгацыі стала еднасць Касцёла, тая еднасць, аб якой у Вячэрніку маліўся Хрыстус: «Святы Ойча, захавай у Тваім імені тых, каго Ты мне даручыў, каб гэтак, як і мы, яны былі адно».

Благаслаўлёная Баляслава нарадзілася 3 ліпеня 1862 года ў шматдзетнай сям’і рамесніка ў Ловічы (Польшча). Пасля базавай школы яна закончыла трохгадовую рускую гімназію з залатым медалём. Бацькі паслалі яе ў Варшаву атрымаць дыплом краўца. Папрацаваўшы два гады швачкаю, па парадзе спаведніка яна ўступіла ў Кангрэгацыю Сясцёр Святой Сям’і Марыі. Пасля часовых шлюбаў Баляслава працавала выхавацелькаю дзяўчат у розных дамах кангрэгацыі. Калі надышоў час скласці вечныя шлюбы, Баляслава выйшла з кангрэгацыі, бо хацела ўступіць у закрыты кляштар, аднак спаведнік указаў ёй на неабходнасць працы сярод пакінутай і занядбанай моладзі, каб абараніць яе ад страты веры і патрыятызму. Тады яна вярнулася ў Варшаву, дзе заснавала швейнае атэлье і адначасова Дом-начлег для бяздомных маці, якім кіравала дзесяць гадоў, клапоцячыся не толькі пра іх матэрыяльны, але і пра духоўны стан, рэлігійнае і маральнае жыццё, пра вяртанне да Бога.

Усё яе жыццё было напоўнена жаданнем праслаўляць Бога, павялічваць Яго хвалу і клапаціцца пра збаўленне душаў. Глыбока прасякнутая вучэннем Евангелля, Баляслава хацела, каб як мага больш людзей атрымала плён са справы адкуплення, якую здзейсніў Хрыстус.

Кангрэгацыя Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і была заснавана благаслаўлёнай Баляславай Лямэнт у 1905 годзе ў Магілёве. Мэтаю кангрэгацыі павінны былі стаць малітва, рэлігійна-выхаваўчая дзейнасць і імкненне да паяднання і еднасці Праваслаўнай Царквы з Каталіцкім Касцёлам. Сёстры фармуюць сваё жыццё па прыкладзе Святой Сям’і, а ідэал еднасці бачаць у Найсвяцейшай Тройцы. Гэтак жа як Святая Сям’я далучылася да здзяйснення збаўчага плана Бога, так і кангрэгацыя далучаецца да пашырэння Божага Валадарства, працуючы ў духу свайго асаблівага апостальска-экуменічнага паклікання.

Шлях да еднасці — гэта Езус Хрыстус, які застаўся з намі ў Сакрамэнце Эўхарыстыі як знак еднасці, таму благаслаўлёная Баляслава з асаблівай пабожнасцю здзяйсняла пакланенне Пану Езусу, скрытаму ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Надзвычайнаю ласкаю яна лічыла магчымасць удзельнічаць у Найсвяцейшай Ахвяры і прысутнасць Пана Езуса пад постаццю хлеба ў капліцах супольнасці. «Будзем звяртацца да Яго ў любых абставінах, бо гэта наш Бог, Валадар і Галава... Будзем часта наведваць Яго... Будзем казаць Яму пра нашыя беды і цяжкасці нашай душы».

Благаслаўлёная Баляслава пакінула шмат прыгожых тэкстаў пра Эўхарыстыю. Яна пісала: «Уцелаўленне — гэта дар Божы для ўсяго чалавецтва, а Эўхарыстыя — дар для кожнай душы». Кожны табэрнакулюм яна называла «самарыйскаю студняю», каля якой Боскі Вандроўнік адпачывае і, больш за тое, чакае нас і запрашае на сардэчную размову, кажучы: «Дай мне піць». Згодна з думкаю заснавальніцы, мабалізуючай сілай у працы, уласцівай кангрэгацыі, з’яўляецца паяднанне з Езусам Эўхарыстычным. Адказам сясцёр на любоў Езуса з’яўляецца жыццё ў духу перапрашэння як у асабістым жыцці, так і ў тым, што датычыцца даручанай ім місіі.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі кангрэгацыя перабралася на тэрыторыю Польшчы. Пасля Другой сусветнай вайны засталіся толькі два асяродкі кангрэгацыі на Усходзе: у Вільні і Пінску.

Вяртанне на ўсходнюю тэрыторыю стала магчымым толькі пасля 1989 года. Сёстры распачалі працу ў Літве, у Расіі, у Беларусі. Праца сясцёр заключаецца ў падрыхтоўцы да святых сакрамэнтаў і да вызнавання веры, у дапамозе тым, хто жыве ў нястачы: сёстры гатуюць абеды для самых бедных, наведваюць вязняў, апякуюцца самотнымі маці, якія адны выхоўваюць дзяцей, кіруюць цэнтрамі для сіротаў і для дзяцей з праблемных сем’яў.

 www.mchr.pl

Міністранты

Міністрант — гэта хлапчук або юнак, які прыслужвае святару падчас імшальнай літургіі. Слова ministrant у перакладзе з лацінскай мовы азначае «той, хто служыць, прыслужвае», а значыць, міністрант — гэта той, хто дапамагае святару пры цэлебрацыі літургіі.

Міністрант з’яўляецца памочнікам — ён дапамагае святару падчас справавання святой Імшы і іншых літургічных набажэнстваў. Яго заданнем з’яўляецца падрыхтоўка ахвярных дароў, а таксама іншага роду дапамога, напрыклад, пры апрананні святара перад літургіяй. Міністрант — гэта той, хто нясе знакі, ён падае пэўныя вызначаныя прадметы, якія з’яўляюцца неабходнымі для літургіі і маюць асаблівае значэнне. Гэтыя прадметы павінны дапамагчы вернікам, указваючы ім на іншую рэчаіснасць. Міністрант павінен сам быць знакам — сваёй паставай ён паказвае, як трэба перажываць літургію. Не дастаткова толькі пасіўна прымаць у ёй удзел, але неабходна актыўна ўдзельнічаць у ёй. Праз сваё служэнне міністрант сведчыць аб тым, што кожнае літургічнае набажэнства, якое адпраўляецца ў касцёле, — гэта не толькі справа святара, але справа ўсяе парафіі і ўсіх вернікаў. Па-за касцёлам міністрант сваімі паводзінамі павінен указваць іншым людзям шлях да Хрыста. Ён таксама павінен як мага больш годна прадстаўляць Касцёл па-за набажэнствамі, гэта значыць падчас спаўнення хатніх, школьных абавязкаў і іншых.

Пабожнае і добрасумленнае выконванне абавязкаў міністранта вынікае з самой сутнасці літургіі, таму неабходна выхаванне міністранта да належнага разумення, перажывання і выканання яго служэння. Вучэнне Касцёла звяртае ўвагу на тое, наколькі важнай душпастырскай групай у парафіі з’яўляюцца міністранты: «Міністранты, лектары, каментатары і ўдзельнікі хору нясуць сапраўднае літургічнае служэнне. Няхай жа яны выконваюць свае функцыі з такой шчырай пабожнасцю і стараннасцю, якіх вартыя гэтае высакароднае служэнне і справядлівыя спадзяванні народу Божага. Таму неабходна старанна выхоўваць гэтых асобаў у духу літургіі і рыхтаваць іх да адпаведнага, згоднага з прадпісаннямі, спаўнення належных ім абавязкаў» (SC, 29.). Пастулат стараннага выхавання міністрантаў, сфармуляваны ў Канстытуцыі аб літургіі, скіраваны да святароў-душпастыраў і стварае для іх як выхавацеляў велізарны шанц.

Вельмі многае залежыць у гэтай сферы дзеяння ад святароў, дыяканаў і бацькоў, якія павінны з імі супрацоўнічаць. Слуга Божы Ян Павел ІІ у Лісце да святароў на Вялікі чацвер 2004 года ўказаў на незаменную ролю і вялікую адказнасць святара ў кантакце з міністрантамі. Папа падкрэсліваў важнасць сведчання святара, жыццё якога, угрунтаванае ў моцы, што зыходзіць з Эўхарыстыі, павінна заахвочваць да духоўнага развіцця і да выбару міністрантам шляху паклікання. Святы Айцец Ян Павел ІІ сказаў, звяртаючыся да святароў: «Беручы гэта пад увагу (...), побач з іншымі душпастырскімі заняткамі, прысвячайце асаблівую ўвагу апецы над міністрантамі, якія з’яўляюцца своеасаблівай калыскай святарскіх пакліканняў. Група міністрантаў, якою вы адпаведным чынам апякуецеся ў парафіяльнай супольнасці, можа дасягаць поспехаў на добрым шляху хрысціянскага ўзрастання, уяўляючы сабою амаль што прасемінарыю. Вучыце парафію, якая з’яўляецца сям’ёю сем’яў, бачыць у міністрантах сваіх сыноў, як саджанцаў аліўкавых дрэваў вакол стала Хрыста, які з’яўляецца Хлебам Жыцця» (Jan Paweі II. Ministranci — mіodzi przyjaciele Jezusa. W: „L’Osservatore Romano” 22, 2001, nr 10 s. 22–23; а таксама List Ojca Њwiкtego Jana Pawіa II na Wielki Czwartek roku 2004. W: „L’Osservatore Romano” 25, 2004, nr 6.).

Духоўнае ўзрастанне міністранта адбываецца ў сям’і, у школе, на катэхізацыі. Праз гэтыя этапы праходзіць кожны чалавек. Яны аказваюць прынцыповы ўплыў, бо вучаць чалавека жыць па-чалавечы і па-хрысціянску. Прыналежнасць да кола міністрантаў у гэтых адносінах заўсёды з’яўляецца нечым дадатковым. Яна можа мець месца толькі тады, калі хтосьці сур’ёзна споўніць тое, што з’яўляецца першым і больш фундаментальным. Калі хтосьці жадае быць міністрантам, ён павінен прысвяціць дадатковы час і мабілізаваць сябе да асаблівых намаганняў, каб выконваць заданні, якія выходзяць па-за межы асноўных абавязкаў.

Быць міністрантам — гэта адрозненне і гонар, а адначасова — гатоўнасць прыкладаць дадатковыя намаганні, каб служыць Богу і людзям. Ідучы да алтара, міністрант не перастае быць ні сынам, ні вучнем, але, стоячы бліжэй да алтара, чым яго сябры, і прыслужваючы пры справаванні святых таямніцаў, ён абавязаны даць з сябе больш, каб быць добрым чалавекам усюды — дома, у школе, на катэхізацыі альбо ў коле сяброў і сябровак. Можна і трэба прад’яўляць да міністрантаў большыя патрабаванні. Толькі тыя, хто да іх дарастае, з’яўляюцца міністрантамі і нясуць служэнне пры алтары як харысты, міністранты святла, кнігі, алтара. Быць добрым міністрантам азначае прад’яўляць да сябе патрабаванні. Святы Айцец Ян Павел ІІ, звяртаючыся да моладзі, сказаў: «Нават калі іншыя не будуць ад нас патрабаваць, вы павінны патрабаваць самі ад сябе». Гэтыя словы асаблівым чынам адносяцца да міністрантаў. Тым, што яны знаходзяцца так блізка да алтара і прыслужваюць падчас святой Імшы, яны абавязаны самому Хрысту, які кожнага міністранта асабіста запрасіў да служэння пры Яго алтары. Гэты Хрыстовы заклік з’яўляецца для іх адначасова абавязацельствам і тым, што вызначае жыццёвы шлях, заахвочвае кожнага з іх да высілку працы над самім сабою, над фармаваннем свайго характару, каб стаць «новым чалавекам у Хрысце».

Рысы добрага міністранта, да якіх, безумоўна, належаць любоў да Бога і Касцёла, служэнне Хрысту праз людзей, пазнаванне і жыццё літургіяй, радасць жыцця, стараннасць у вучобе і гэтак далей, павінны стаць прадметам асабістых намаганняў кожнага міністранта, бо з іх увогуле складаецца чалавечая і хрысціянская сталасць. Дзякуючы ім жыццёвы шлях таго, хто прыслужвае пры алтары, будзе ідэнтычны евангельскаму шляху.

Літургічная служба з’яўляецца адпаведным месцам развіцця жыццёвага паклікання, яго належнага разумення і свядомай рэалізацыі. Гэта асяродак, у якім малады чалавек сталее і дарастае да свайго жыццёвага паклікання ў сужэнстве альбо святарстве. З міністрантаў часта вырастаюць добрыя сужэнцы і бацькі, а таксама цудоўныя святары.

Адкуль чэрпаць сілы, каб адпавядаць такім высокім патрабаванням? Перадусім — з Эўхарыстыі, слугой якой з’яўляецца міністрант, а таксама з індывідуальнай малітвы. Святы Айцец Ян Павел ІІ падчас адной з сустрэч з моладдзю прызнаўся: «Хачу запэўніць вас у тым, што я памятаю пра вас падчас адпраўлення святой Імшы і Эўхарыстычнай адарацыі, якую пастаянна практыкую з часоў сваёй маладосці. Ведайце, што я заўсёды чэрпаў з яе вялікія плёны дабра не толькі для сябе самога, але і для ўсіх тых, хто даручаны мне Божай Міласэрнасцю».

Паводле кнігі «Рухі і супольнасці»
© «Pro Christo» 2006.

 

Парафіяльны хор

Калі Дзяніс напіша тады будзе хор =)))

 

«Equipes Notre-Dame»

logo end smallУ Беларусі існуюць некалькі рухаў для сем’яў, якія ставяць на мэце дапамагчы сужонкам ва ўсёй паўнаце перажываць сакрамэнт сужэнства. Адным з іх з’яўляецца рух «Equipes Notre-Dame» (супольнасць Маці Божай). З дзейнасцю супольнасці, навінамі і аб’явамі руху цяпер можна азнаёміцца і на яго інтэрнэт-старонцы www.end.of.by.


Заснаванне руху END у Беларусі ў 2004 г. было звязана перш за ўсё з жаданнем паглыбляць і развіваць сужэнскую духоўнасць, заснаваную на таямніцы шлюбу. Таму не дзіўна, што на сайце руху ў Беларусі кожная сям’я зможа знайсці шмат цікавай і карыснай інфармацыі: сведчанні сужонкаў, навіны з жыцця супольнасцяў, тэрміны рэкалекцый, кантактную інфармацыю і інш.


Гісторыя руху END распачалася з сустрэчы ў 1937 г. кс. Каффарэля (нарадзіўся 30 ліпеня 1903 г. у Ліёне і памёр 18 верасня 1996 г.) і маладой замужняй жанчыны Розен дэ Монт’ямонт, якая звярнулася да маладога святара з просьбай аб духоўным кіраўніцтве. 

Паўнавартасна перажываць пакліканне да святасці ў сужэнскім жыцці пажадалі яшчэ чатыры пары. Так, 25 лютага 1939 г. адбылася першая сустрэча (чатыры шлюбныя пары і святар) у доме сямейства Розен і П’ер дэ Монт’ямонт. Мэта сустрэч заключалася ў разуменні Божага плану адносна іх сем’яў. Гэты перыяд затым назвалі прароцкай эпохай, бо менавіта падчас першых сустрэч былі акрэслены галоўныя кірункі духоўнасці сужонкаў. 

У 1960 г. рух END атрымлівае першае афіцыйнае пацвярджэнне Касцёлам у выглядзе ліста кардынала Фэльтына, арцыбіскупа Парыжа. У 1975 г. Папская рада па справах свецкіх прызнае END як прыватную арганізацыю вернікаў, якія выконваюць прадпісанні кананічнага права. Наступныя дэкрэты выйшлі ў 1992 г. і ў 2002 г.

 

Апостальскі рух «Маргарытка»

Сутнасцю апостальскага руху "Маргарытка" з'яўляюцца штодзённая малітва вернікаў за канкрэтных святароў. Сёння як ніколі патрэбна вялікая малітоўная ахвяра ў інтэнцыі святых святароў.

Апостальскі рух "Маргарытка" узнік у Канадзе. І першапрычынай яго ўзнікнення стала жыццё Маргарэт О'Доннэл (Margaret O'Donnell). У гонар гэтай незвычайнай дзяўчыны апостальскі рух быў названы яе імем.

"В Католической Церкви существует апостольское движение светских людей, которые оказывают молитвенную поддержку священникам и монашествующим. Называется это движение «Маргаритка».

Маргаритка – белый цветок, который символизирует простоту, чистоту и желание жертвенности выбрана как символ духовной помощи священникам и монашествующим.Семь лепестков цветка символизируют семь дней недели. Семь человек, объединённых в одну «Маргаритку», жертвуют по одному дню в неделю за священника или монашку. Выбирают форму молитвы, которая им нравится и молятся всю жизнь. Кто-то может пожертвовать все дни недели за одного священника, т.е. заполнить всю «Маргаритку». Один человек может принадлежать к нескольким «Маргариткам», например молиться за 7 священников каждый день. Одного священника можно одарить несколькими «Маргаритками». Когда набирается 7 человек, они записываются в карточку, кто в какой день молитсяПотом вручают карточку-«Маргаритку»священнику. Человек, который организовывает «Маргаритку»выбирает четверг - день, посвящённый священству и помнит про годовщину рукоположения священника. Это группа из 7 человек даёт (желательно) вечное обещание молитвы до конца жизни. Если кто-то умирает раньше священника, его можно заменить др.человеком, но если такой возможности нет, считается, что умерший «забирает с собой»обязательство молиться после смерти. Если священник умирает – группа не перестаёт молиться за него. Никто не знает, где человек находится – в Раю или в Чистилище.Желательно складывать обещание молиться в присутствии этого священника, а также получить от него благословение. Очень хорошо, если священник будет отправлять за свою молитвенную группу Святые Мессы. Движение основано на вере, что Милосердный Бог принимает каждую молитву за священников и способствует обмену духовными дарами между священником и молитвенной группой. Существует мнение, что святой священник освящает свой приход. Молитвенная группа духовно помогает своему священникуи поддерживает его. А Господь, верим, вознаграждает за это в стократ."

Старонка руху: www.margaretka.org.pl

 

Душы чыстцовыя

Апостальски рух малитвы за душы чыстцовыя

 

Жывы ружанец

Сярод многіх груп і рухаў, якія існуюць у Касцёле, найбольш вядомым у нашым рэгіёне, напэўна, з’яўляецца Жывы Ружанец. Жывы Ружанец — гэта супольнасць людзей, у склад якой уваходзіць не менш за 20 чалавек, якія штодзённа на працягу месяца моляцца Ружанец: кожная асоба чытае адну таямніцу. Гэтыя супольнасці часта называюць «Ружамі». Хто ж не бачыў у нашых парафіях людзей, якія аб’яднаны ў Жывы Ружанец і якія моляцца ружанцовай малітвай з вялікай адданасцю і шчырасцю?

Таварыства Жывога Ружанца было заснаванае Палінай Жарыко ў Францыі ў 1826 годзе. «Самая складаная і самая цяжкая справа — зрабіць Ружанец малітваю ўсіх, — пісала яна тады, — аднак кожны чалавек можа знайсці на працягу дня некалькі хвілін, каб прачытаць дзесятку Ружанца, гэта значыць адну таямніцу».

Паліна Жарыко пачала арганізоўваць групы па пятнаццаць чалавек, якія пазней былі названыя «Жывымі Ружамі». Кожны з членаў групы павінен быў адмаўляць адну таямніцу, такім чынам, усе разам штодзённа маліліся ўвесь Ружанец. Непрачытаная таямніца — гэта не грэх, а страта заслугі. Мэта Таварыства Жывога Ружанца, паводле заснавальніцы, — падтрымка праз малітву, духоўную і матэрыяльную ахвяру місійнай дзейнасці Касцёла. Справу Паліны Жарыко падтрымалі многія біскупы, а генерал закону дамініканаў далучыў Таварыства Жывога Ружанца да вялікай Дамініканскай ружанцовай сям’і, у якую ўваходзілі Ружанцовае брацтва і Вечны Ружанец. Папа Грыгорый ХVІ адобрыў Таварыства Жывога Ружанца, якое ў хуткім часе распаўсюдзілася ва ўсёй Францыі, а потым ва ўсім свеце. Праз пяць гадоў Паліна Жарыко пісала: «Колькасць людзей, якія моляцца дзесятку Ружанца, расце з неверагоднай хуткасцю ў Італіі, Швейцарыі, Бельгіі, Англіі і многіх рэгіёнах Амерыкі... Усюды, дзе ствараюцца Таварыствы Жывога Ружанца, можна заўважыць незафіксаванае раней умацаванне дабра. Паступова мы становімся з’яднанымі ў малітве з усімі людзьмі свету».

Распачынаючы 25-ы год свайго пантыфікату, Слуга Божы Ян Павел ІІ у апостальскім лісце «Ружанец Панны Марыі» абвясціў Год Ружанца. Вялікі Папа, верны прыхільнік ружанцовай малітвы, увёў новую частку Ружанца — таямніцы святла, — якая ахоплівае гады публічнай дзейнасці Езуса, «каб Ружанец больш абгрунтавана можна было назваць пераказам Евангелля».

З таго часу Ружанец налічвае 20 таямніцаў, таму «Жывыя Ружы» складаюцца цяпер з дваццаці чалавек.

«Ружанцовая малітва — гэта малітва чалавека за чалавека; гэта малітва людской салідарнасці, супольная малітва адкупленых, у якой адлюстраваны дух і інтэнцыя Той, якая займае першае месца сярод адкупленых — Марыі, Маці і Вобразу Касцёла; гэта малітва за ўсіх людзей свету, усіх гістарычных часоў, жывых і памерлых, якія пакліканыя ствараць разам з намі Цела Хрыста і станавіцца разам з Ім спадкаемцамі хвалы Айца», — пісаў Ян Павел ІІ.

Ружанец — гэта евангельская малітва, бо ён складаецца не толькі з Малітвы Панскай і Анёльскага прывітання, але пабудаваны на разважаннях над евангельскімі таямніцамі нашага адкуплення. Па гэтай прычыне Ружанец называецца пераказам найважнейшых праўдаў Евангелля. «У пабожнасці, таксама як і ў любові, не надакучыць часты паўтор адных і тых жа слоў, бо агонь любові, які нас распальвае, чыніць так, што яны заўсёды ўтрымліваюць штосьці новае», — пісаў Папа Пій ХІ. Сяброўства з Богам нельга дасягнуць адразу, але разважанне над таямніцамі жыцця Марыі і Езуса дапамагае перажыць блізкасць Бога. Ружанцовая малітва патрабуе ведання асноўных праўдаў веры і адначасова «ўтрымлівае» нашу памяць, нашу ўвагу на найважнейшых падзеях, якія паўплывалі на наш лёс тут на зямлі і ў вечнасці, на збаўчых падзеях з жыцця Езуса і Найсвяцейшай Маці. Ружанец, які мы молімся, пераходзячы ад таямніцы да таямніцы, паглыбляе нашу веру і вучыць нас, што і мы павінны перажываць падзеі нашага жыцця такім жа чынам, каб гэта хоць крыху было падобна да таямніцаў нашага збаўлення, над якімі мы разважаем.

Жывы Ружанец «дыхае праўдамі веры», яго члены стараюцца не толькі маліцца за іншых ва ўсіх інтэнцыях Касцёла і асабістых інтэнцыях, але вучацца перажываць сваё жыццё, захоўваючы вернасць Богу. Яны таксама далучаюцца да апостальскай дзейнасці мясцовага Касцёла. У многіх парафіях Таварыства Жывога Ружанца ўяўляе сабой групу людзей, заўсёды гатовых прыйсці на дапамогу, людзей, якія маюць духоўны вопыт, якія могуць прысвячаць свой час, сваё здароўе і свае сілы для дабра супольнасці веруючых, не чакаючы за гэта ніякай грашовай узнагароды. Супольнасці Жывога Ружанца з’яўляюцца не толькі супольнасцямі малітвы, але і супольнасцямі ўчынкаў, часта вельмі ахвярных. У марыйнай ружанцовай школе мы вучымся ў Маці Божай ні ў чым не адмаўляць Пану Богу і радасна несці свой штодзённы крыж працы, стомленасці, розных праблемаў разам з Хрыстом аж да хвалебных таямніцаў святога Ружанца.

Кожная апостальская група ў Касцёле, каб захаваць свой дынамізм і духоўна развівацца, патрабуе таго, хто б яе ажыўляў, патрабуе кіраўніцтва. Жывым Ружанцам звычайна апякуецца святар, часцей за ўсё пробашч, з дапамогаю адказных асобаў. Супольнасць Жывога Ружанца сустракаецца раз на месяц на супольнай малітве, на змене ружанцовых таямніцаў, і звычайна падчас гэтай сустрэчы выслухоўвае хаця б кароценькія духоўныя і апостальскія настаўленні душпастыра. Такая рытмічнасць сустрэчаў гарантуе і забяспечвае добры стан духоўнага жыцця ўсяго Таварыства Жывога Ружанца.

Жывы Ружанец — гэта вялікі скарб у жыцці Касцёла. Мы дзякуем Богу за тое, што супольнасць Жывога Ружанца прысутнічае ў супольнасці Касцёла і молімся аб яе пастаянным развіцці і трыванні. Гэтыя просьбы мы стараемся як найчасцей узносіць такім дарагім і знаёмым нам заклікам: Каралева святога Ружанца, маліся за нас!

Паводле кнігі «Рухі і супольнасці»
© «Pro Christo» 2006.

Расклад набажэнстваў

Святыя Імшы, набажэнствы, інтэнцыі на гэты тыдзень, актуальныя мерапрыемствы і шмат іншага.

Гісторыя Касцёла

Адкрый для сябе прыгажосць спадчыны роду Радзівілаў, якая паўплывала не толькі на гісторыю ВКЛ, але і ўсяго свету!

Кантактная інфармацыя

Прагнеш адведаць Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы?
Але як дабрацца і захоўваць сябе?
А хто можа правесці экскурію па касцёле?