Гурт LAUDANS прадставіў музычны спектакль "ТРЭБА СПЯШАЦЦА ЛЮБІЦЬ"
Сягодня гурт LAUDANS прадставіў музычны спектакль "ТРЭБА СПЯШАЦЦА ЛЮБІЦЬ" у нашай парафіі. Гэта быў спектакль, які даў нам па сапраўднаму задумацца над сэнсам нашага жыцця.
Прагучалі музычныя творы на словы кс. Яна Твардоўскага, св. Яна Паўла ІІ і іншых аўтараў. Прыгожая музычная апрацоўка, глыбокія разважанні паміж спевамі, надалі гэтым творам яшчэ большы духоўны сэнс.
Дзякуем аўтарам і выканаўцам Андрэю Лугіну і Алёне Палачанскай за гэтыя прыгожыя хвіліны, якія прыблізілі нас да Бога.
