Ружанец – магутная зброя хрысціяніна
“Я вельмі часта малюся на Ружанцы у часе экзарцызму. І хоць Рытуал не абавязвае здзяйсняць гэтую малітву, то экзарцыст можа адгаворваць яе паводле ўласнага жадання. Я выбіраю Ружанец, бо гэта вельмі эфектыўная малітва.
Аднойчы я маліўся над пэўнай зняволенай дэманам жанчынай. У нейкі момант я выцягнуў звычайны драўляны Ружанец і павесіў яго ёй на шыю. Так як каралі. Рэакцыя злога духа была раптоўнай: “Знімі з мяне гэты ланцуг", – пачаў ён галасіць. – "Пячэ ён мне, душыць!” Ён маліў мяне аб гэтым хвілін пятнаццаць.

У кастрычніку 2008 года ў парафіяльным касцеле святога Антонія Падуанскага ў польскім мястэчку Сакулка (Беластоцкае ваеводства) адбылася неверагодная падзея. Асвечаная (Перамененая) Гостыя ператварылася ў мышачную тканку чалавечага сэрца - жывога і церпячага, якое знаходзіцца ў стане агоніі.