Да моладзі Нясвіжскай парафіі (паявіліся змены)

У сувязі з візітам у Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала Пьетро Параліна, 14-15 сакавіка замест дыяцэзіяльнага велікапоснага моладзевага чування ў мінскай архікатэдры, адбудзецца міждыяцэзіяльнае начное чуванне моладзі ў мінскім касцёле Св. Сымона і Алены. Запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій Беларусі.

Праграма

19.00 – рэгістрацыя
19.45 – прадстаўленне біяграфіі кардынала Пьетро Параліна
20.00 – прэзентацыя дыяцэзій, размова з кардыналам Пьетро Паралінам
21.30 – святая Імша
23.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (моладзь парафіі Свв. Сымона і Алены ў Мінску)
23.30 – перапынак на пасілак
00.30 – тэматычная канферэнцыя (кс. Яўген Эйсмант SAC)
1.00 – сцэнка (кс. Павел Шчарбіцкі SDB, парафія Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску)
2.00 – Крыжовы шлях (моладзь палатынскай парафіі ў Мінску (Уручча))
3.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці (парафія Маці Божай Фацімскай у Жодзіне, кс. Канстанцін Анашка)
3.30 – перапынак
4.30 – Песні жальбы
5.00 – Ружанец – хвалебная частка (парафія ў Вілейцы, кс. Юзаф Сярпейка)
5.45 – благаслаўленне на заканчэнне чування
6.00 – пасілак 

Запісацца можна будзе ў сакрыстыі ў кс. Андрэя.