4 правілы размоваў з дзецьмі на тэму сэксуальнасці

Перадсужэнская чысціня дапамагае сталенню ў бескарыслівай любові, насуперак эгаізму і жаданню атрымліваць фізічнае задавальненне ад адносінаў. Устрыманне ад сэксуальнай блізкасці памяншае рызыка сутыкнуцца з фізічным або вербальным насіллем; спрыяе крэатыўнасці ў адносінах; дазваляе адчуваць сваю годнасць, як асобы і нарэшце, павялічвае шанцы на тое, што будучае сужэнства будзе па-сапраўднаму трывалым, добрым і шчаслівым.Хто ж з бацькоў не жадае такога шчасця для ўласных дзяцей?

Канешне, кожны гэтага вельмі жадае. Таму перад бацькамі стаіць задача, дапамагчы сваім дзецям разабрацца ў пытаннях, якія датычацца сэксуальнасці, кахання і адносін з супрацьлеглым полам. Вучыць дзяцей гэтым аспектам жыцця – скаладанае заданне. Адначасова яно з’яўляецца цудоўнай магчымасцю для таго, каб кіраваць жыццём уласнай сям’і і узбагачаць яго штодзённасць. Бацькі – гэта першыя і галоўныя настаўнікі сваіх дзяцей, асабліва ў гэтых тэмах.

Эксперты кажуць пра чатыры фундаментальныя крытэрыі, якія неабходна ўлічваць калі гаворка заходзіць пра сэксуальнае выхаванне.

Першае правіла – усяму свой час. У адносінах да гэтай тэмы лепш не падманваць саміх сябе: нашы дзеці ведаюць нашмат больш чым мы думаем, і таму лепш расказаць ім пра ўсё “крыху раней”, чым “крыху пазней”. Сёння дзеці лёгка знаёмяцца з самымі рознымі тэмамі, перш за ўсё дзякуючы дасціпнасці любой інфармацыі праз сучасныя тэхналагічныя сродкі. Таму натуральна, што дзеці і падлеткі “даследуючы” жыццё самі, знаходзяць вялікую колькасць фальшывай інфармацыі аб тым, што такое каханне і сэксуальнасць.

Першы этап камунікацыі з дзецьмі павінен быць прысвечаны слуханню таго, што яны думаюць і што кажуць, а не інтэрпрытацыі іх маўчання адносна некаторых сітуацыі. У дадзеным канктэксце важным з’яўляецца стварэнне блізкіх адносін з уласнымі дзецьмі, каб менавіта бацькі сталі першымі, хто даведаецца пра тое, што адбываецца ў іх галовах. Пачынаць неабходна з рэчаў вельмі простых, паступова пераходзячы да больш сур’ёзных. Калі перад абліччам сваіх першых турботаў дзеці знойдуць адкрытасць бацькоў, тады будуць ім давяраць і ў пошуку адказаў на пытанні звязаных з сэксуальнасцю.

Другое правіла – казаць ясна. Многія бацькі баяцца закранаць падобныя тэмы і па прычыне ўласнага страху робяць свае тлумачэнні занадта заблытанымі. Пасля іх дзеці адчуваюць разгубленасць, незразуменне, расчараванне і могуць пайсці шукаць адказы на свае пытанні ў іншых крыніцах, якія не заўсёды могуць быць добрымі для іх жыцця. Такім чынам, фундаментальна важна, каб бацькі былі дасведчанымі і добра падрыхтаванымі адносна пытанняў аб сэксуальным жыцці: важна чытаць літаратуру на гэтыя тэмы, размаўляць з іншымі бацькамі аб іх досведзе, раіцца са школьным псіхолагамі ці святарамі. Неабходна шукаць крыніцы, вартыя даверу і кіравацца імі.

Трэццяе правіла, якое датычыць размоваў на тэму кахання і сэксуальнасці –паступовасць. Канешне, дзіцяці, якое мае 6 гадоў не гаворыцца пра тое, што можна казаць 14-гадоваму падлетку. Інфармацыя павінна давацца паступова, у адпаведнасці з тым, як дзіця расце, сталее і праяўляе цікавасць. У адносінах да самых маленькіх, пажадана пытацца пра тое, што яны хочуць узнаць і адштурхоўваючыся ад гэтага даваць ім тыя ці іншыя базавыя тлумачэнні, не ўваходзячы ў дэталі. Так дзеці будуць прасцей разумець і заставацца больш спакойнымі, заўсёды атрымліваючы інфармацыю, якая іх цікавала.

Нарэшце апошняе, чацвёртае правіла з’яўляецца асабліва важным. Калі гаворка ідзе пра каханне і сэксуальнасць, неабходна ахопліваць усе аспекты гэтай часткі чалавечага жыцця, а не толькі фізічныя. Навучанне каханню і сэксуальнасці павінна ахопліваць усю поўню чалавека. Задача бацькоў у гэтым кантэксце заключаецца ў тым, каб падрыхтаваць маладога чалавека да кахання.

Добрае сэксуальнае выхаванне можа кардынальна змяніць жыццё асобы, і таму яно з’яўляецца адной з галоўных і эксклюзіўных адказнасцяў бацькоў. Нарэшце, нельга забываць, што базавым правілам кожнай выхаваўчай сістэмы з’яўляецца ўласны прыклад. Неабходна быць сумяшчальным з ідэяй аб добрай, сталай сэксуальнасці і перадаваць яе дзецям, жывучы адпаведна з ёй.

Паводле www.grodnensis.by