Рэкалекцыі. Вялікі пост 2016

IMG 8480З 6 па 8 сакавіка у нашай парафіі адбыліся Вялікапосныя рэкалекцыі. Праводзіў іх а. Алексы Рамановіч, пробаўч са Слуцка.

Тры дні прайшлі, як адна хвіліна. Айцец рэкалекцыяніст за гэтыя дні навучыў нас усміхацца.

Першы дзень разважанняў быў прыспечаны дзесяці Божым наказам. Айцец па новаму змусіў нас узглянуць на гэтыя праўды Божыя. Падкрэсліў важнасць кажнай запаведзі, а не толькі "не крадзі" ды "не забівай".

На другі дзень разважалі над споведзю. Рэкалекцыяніст падкрэсліў, што мы павінны перад Богам абнажыцца і не павінны баяцца стаць у праўдзе перад Яго абліччам.

Трэці дзень - дзень малітвы. Малітва гэта наша сіла- падкрэсліў айцец. Заахвоціў падлічыць, колькі мы часу прысвячаем малітве, а праз гэта справе нашага збаўлення.

Таксама былі цікавыя і змястоўныя спатканні з моладзю і дзяцьмі, якія сваёй прастатой глыбока запалі ў сэрцы ўдзельнікаў і напэўна дадуць свае плады.

IMG 8342

IMG 8343

IMG 8344

IMG 8345

IMG 8347

IMG 8348

IMG 8349

IMG 8350

IMG 8351

IMG 8352

IMG 8353

IMG 8354

IMG 8357

IMG 8373

IMG 8417

IMG 8449

IMG 8480