Адпуст св. Юзафа ў Гарадзеі - 25 год вяртання святыні вернікам

DSCF2015Два дні перад узнёслай урачыстасцю папярднічалі рэкалекцыі, якія падрыхтавалі парафіян з Гарадзеі да святкавання не толькі адпусту, але таксама да святкавання юбілею 25-ці годдзя вяртання святыні вернікам. Рэкалекцыі праводзіў кс. Ігар Мутрук, вікарый з Нясвіжа.

 На ўрачыстасць прыбыло шмат гасцей з суседніх парафій і нетолька. Таксама радасць юбілею з сваімі былымі парафіянамі прыехалі святары, якія тут працавалі. Першым святаром, за часы якога вярнулі святыню і была адрамантаванна, быў ксёндз каноннік Богдан Крынскі. Ён з радасцю цэлебраваў святую Імшу, ў якой прыпомніў тыя чысы вяртання святыні і станаўлення парафіяльнай супольнасці.

Ксёндз Уладзімір Русак, зрэшты першы пробашч парафіі на стала пасля вяртання святыні, прамовіў адпустовае казанне, у якім прыблізіў праўду пра св. Юзафа, і ў вогуле пра св. Сям'ю. Падкрэсліў праўду аб тым, што мы таксама можам быць падобныя да іх. Святар таксама суцешыў парафіян паткрэсліваючы моц. апекі паеравіцеля парафіі св. Юзафа.

Ксёндз Андрэй Сіповіч пасля св. Імшы правёў адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, дзе заклікалі св. Юзафа праз літанне апекавацца намі.

Гэтая ўрачыстасць напоўніла сэрцы радасцю ўсіх прысутных.


DSCF1981 DSCF1986 DSCF1996 DSCF1999 DSCF2012 DSCF2015 DSCF2031 DSCF2035 DSCF2036