Вялікоднае віншавенне пробашча ў 2016 годзе

Pasha 2016Апраўданыя паводле веры, мы маем мір з Богам праз Пана нашага Езуса Хрыста, праз якога, дзякуючы веры, мы атрымалі доступ да той ласкі, у якой трываем, і мы ганарымся надзеяй на славу Божую. І не толькі гэтым, але ганарымся і ўціскам, ведаючы, што ўціск нараджае цярплівасць, цярплівасць – вытрываласць, вытрываласць – надзею, а надзея не асароміць, таму што любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Святога, які дадзены нам. Хрыстус, калі мы былі яшчэ слабымі, у вызначаны час памёр за бязбожных… Калі з-за ўпадку аднаго смерць запанавала праз аднаго, то нашмат больш тыя, якія атрымалі шчодрую ласку і дар справядлівасці, будуць валадарыць у жыцці дзякуючы аднаму – Езусу Хрысту. (Рым 5.1-6,17)


Гэтымі словамі з паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў са Святога Пісання, шаноўныя Нясвіжане і жыхары раёна, хачу павіншаваць Вас з Светлым Святам Уваскрашэння Хрыста, з Пасхай. Заахвочваю Вам узмацніцца у Хрысце, нашым Збаўцы.


Каталіцкі Касцёл у гэтым годзе адзначае Юбілейны Год Міласэрнасці, які нас вучыць сапраўднай любові. Хрыстова Ўваскрашэння з’яўляецца крыніцаю Божай міласэрнасці. Як доўга мы будзем ісці да Бога Міласэрнага Ойца ў абдымкі Яго любові?!


Менавіта жадаю Вам словамі святога апостала Паўла ў пасланні да Карынцян:
“Дык ачысціце старую закваску, каб быць вам новым цестам, бо вы прэсныя. Пасха нашая, Хрыстус, ахвяраваны за нас! Таму будзем святкаваць не ў старой заквасцы – заквасцы зла і подступу – але ў прэсным хлебе чыстасці і праўды.” (1 Кар 5.7-8)

ХРЫСТОС УВАСКРОС!!! АЛЛЕЛЮЯ!!!
САПРАЎДЫ ЎВАСКРОС!!! АЛЛЕЛЮЯ!!!

З найлепшымі пажаданнямі

Кс. Пётр Шарко