Віншуем Яніну Шыдлоўскую з узнагародай

IMG 376213 лістапада наша парафіянка Яніна Шыдлоўская атрымала з рук мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ганаровую грамату з нагоды юбелею 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай Метраполіі за вялікі асабісты ўклад у станаўленне і развіццё Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Ад шчырага сэрца віншуем спадарыню Яніну з гэтай вялікай адзнакай.

Таксама жадаем моцнага здароў'я, Божага благаслаўлення і сілаў у далейшым служэнні Богу і людзям.

Дзякуючы яе бескарыснаму служэнню на працягу больш чым 20-ці годоў касцёл Божага Цела ў Нясвіжы адкрыты кожнага дня для парафіян і турыстаў. Кожны на працягу дня, ці то зімой ці то летам, можа зайсці ў святыню, якая неацяпляецца, каб памаліцца, паадараваць і таксама пазахапляцца прыгажосцю нашай святыні.

Дзякуем за Вашае служэнне і яшчэ раз віншуем!

IMG 3763