20 год законнага жыцця

с. ЯнінаСястра Яніна адзначыла 20 год з дня яе прыйсця ў манастыр.

У Нясвіжы сястра працуе ўжо 5 гадоў.

19 кастрычніка 2014 г. у Нясвіжы с. Яніны Жукоўскай з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Хрыста Валадара (MChR), адзначыла 20 год з дня яе паклікання. Святую Імшу цэлебраваў кс. пробашч Пётр Шарко ў інтэнцыі с. Яніны.

Сястра Яніна адгукнулася на пакліканне ў 1994 годзе, распачаўшы манаскае жыццё ў супольнасці сясцёр Місіянерак Хрыста Валадара. Каля 1991 года сёстры місіянеркі атрымалі магчымасць працаваць у Беларусі афіцыйна. За 20 гадоў служэння ў манаскай супольнасці сястра Яніна працавала ў Суботніках, Ваверцы, Познані (Польшча), Лідзе і ў Нясвіжы. На працягу 5 гадоў вучылася ў Беластоцкім педагагічным універсітэце (Польшча), атрымліваючы спецыяльнасць педагога і катэхэта.

Дзеці, моладзь і дарослыя выказалі падзяку с. Яніне за яе ахвярнае служэнне.