Да Маці Божай!

Маці Божая Чэнстахоўская У нашай парафіі законнымі сёстрамі Янінай і Галінай была арганізавана пілігрымка ў Чэнстахову, да цудатворнага абраза Божай Маці. Калі я пачула аб гэтай пілігрымцы, мне вельмі хацелася ў ёй паўдзельнічаць, памаліцца каля цудатворнага абраза, папрасіць заступніцтва і апекі для сваёй сям'і, блізкіх, знаёмых, але абставіны не складваліся, я была вымушана адмовіцца. Сваё жыццё я даверыла Святой Марыі кажучы, калі ёсць воля Бога, то няхай Ён мне дасць магчымасць адправіцца ў гэтую пілігрымку. Па волі Бога ўсё склалася добра і я паехала ў Чэнстахову з усімі пілігрымамі.

Гэтая пілігрымка аднавіла мяне, дапамагла мне зразумець, як блізка знаходзіцца з намі Бог, што Ён нас вядзе і накіроўвае, толькі трэба Яму даверыцца, хоць часта нам гэта цяжка зрабіць. Удзельнічаючы ў пілігрымках, рэкалекцыях мы задумваемся над сваім жыццём, змяняем прыярытэты і пачынаем разумець, што Бог павінен стаяць на першым месцы ў нашым жыцці, хоць мы пра гэта часта забываемся.

ЛагеўнікіКрэмувкіПа дарозе ў Чэнстахову мы адведалі Лагеўнікі, дзе адбылося аб'яўленне Езуса Міласэрнага Святой сястры Фаустыны. Мы маглі памаліцца каронкай да Божай міласэрнасці ў святыні, даведацца больш аб гэтай з'яве. Потым мы пабывалі ў Кракаве, вельмі прыгожы і знакаміты горад. Шмат даведаліся аб яго славутасцях, жыцці гараджан. Экскурсія была цікавая і пазнавальная. Пабывалі ў Кальварыі-Забжэдоўскай, дзе знаходзіцца цэлы архітэктурны комплекс, прысвечаны ерусалімскай Галгофе. Там часта бываў Святы Ян Павел ІІ. Пабывалі мы і ў Вадавіцах, дзе нарадзіўся Ян Павел ІІ, паспрабавалі папскія знакамітыя "крэмувкі".

АсвенцымТаксама было яшчэ арганізавана наведванне канцлагера ў Асвенцыме. Ўражанне пасля наведвання музея было велізарным, людзі выходзілі са слязамі на вачах. Калі я раней чула пра гэта, то вядома станавілася жудасна, але калі ўбачыла на свае вочы гэты "камбінат смерці", то стала яшчэ больш разумець, якімі мы людзі можам быць жорсткімі, і часта думаем толькі пра сябе, сваім камфорце, часта скардзімся на наша жыццё, не ўяўляючы, што перажываюць іншыя. Мы павінны ведаць, што адбывалася, каб гэта не паўтарылася зноў.

Па дарозе ў Чэнстахову мы разам маліліся, глядзелі фільмы, дзяліліся сваімі радасцямі і праблемамі, маглі пабыць на споведзі, кожная раніца ў нас пачыналася Святой Мшой, якую цэлебраваў ксёндз Пётр.

Чэнстахова У Чэнстахову мы прыехалі ў вечары. Акрамя нас было мноства іншых пілігрымаў з іншых краін, кантынентаў, дзе працуюць сёстры з ордэна Хрыста Караля і святары. Усе прыйшлі да Марыі, каб падзякаваць Ёй за апеку і любоў да нас, каб папрасіць прабачэння за грахі, якія мы здзейснілі перад Богам і выпрасіць яе заступніцтва і апекі для сваіх сем'яў, блізкіх, знаёмых, краін і ўсяго свету. Была малітва на ружанцы на ўсіх мовах пілігрымаў, кожны нёс Марыі свае інтэнцыі і просьбы, кожны прыходіў да яе за парадаю і падтрымкай. І я думаю, што, хто прыйшоў да яе з чыстым і адкрытым сэрцам, быў ёю пачуты. Было шмат малітваў, песень, а таксама Святая Імша апоўначы. Я глядзела на вобраз і думала пра сваё жыццё. Нам вельмі важна часам спыніцца і задумацца, зразумець, што рыхтуе для нас Бог. Што Ён хоча, быць у нашым жыцці не толькі на словах. "Але нехта скажа: «Ты маеш веру, а я маю ўчынкі». Пакажы мне веру тваю без учынкаў, а я пакажу табе веру маімі ўчынкамі. Ты верыш, што ёсць адзін Бог? Добра робіш. Злыя духі таксама вераць і дрыжаць!"(Як 2,18-20)

Прашу Божага благаслаўлення, апекі Марыі і малітвы за арганізатараў нашай пілігрымкі і ксяндза Пятра.

Пілігрым

 

Святых мясцін на свеце многа
І прагне кожная душа
Каб прывітацца з Панам Богам,
І пазнаць любоу Хрыста

Самай цікаваю дарогай,
Усей вялікаю сям'ей
З ксяндзом і сестрамі законнымі
Пілігрымавалі у Чэнстахову.

Сустрэушы нас у Лагеўніках
Матуля да сябе вяла
Праз замак Вавельскі, касцёлы
У санктуарый прывяла.

Каб кожны сэрцам больш глыбока
Жыццевы шлях мог перажыць,
Тых мукау Пана і Марыі,
Якіх ніколі не забыць.

Асвенцым — гэта вельмі страшна,
Людскія слезы, гора, кроў...
І Святы Максімільян Маря Кольбэ
Там мучаніцкі шлях прайшоў.

У ціхім смутку ўспамінаў
Прывяла маці ў Чэнстахову
І пілігрымы ўсе прасілі
Прабачэння грахоў людскіх.

Каб Маці нас уратавала,
Ад зла, абіды і ўражды...
Каб моцна ўсіх нас прытуліла
Плашчом любові, дабраты.

І вось прыйшоў час развітання,
Трохі сумна на душы,
Усё Матуліна каханне
Рассеем па сваей зямлі.

Юлія К.

  • No images found.
  •