Дзеці і моладзь у Лядовым палацы

9aqVSRkPlY0На восенскіх канікулах 29 кастрычніка дзеці і моладзь нашай парафіі ездзілі ў Баранавічы ў Лядовы палац. Усяго ўдзельнічала 20 чалавек разам з кс. Андрэем.

Акрамя адпачынку, наведалі парафію Маці Божую Фацімскую, якая знаходзіцца побач Лядовага палаца. У святыні дзякавалі Богу за адпачынак які Ён нам даў, а таксама памаліліся на святым Ружанцы, каб шчасліва вярнуцца дамоў. На прыканцы малітвы кс. Андрэй ўдзяліў Божага благаслаўлення.