Адбылася сустрэча міністрантаў у Мінску

ministranty 7 of 1731 кастрычніка міністранты нашай парафіі разам з кс. Андрэем паехалі ў Мінск, каб прыняць удзел у сустэчу міністрантаў. Сустрэча распачалася а 11:00 гадзіне ў касцёле св. Тройцы на Залатой Горцы. Кс. пробашч Юрый Санько прывітаў усіх удзельнікаў сустрэчы. Спатканне распачалося ад адарацыі і малітвы Ружанцовай якую ўзначаліў пробашч парафіі.

У 12.00 гадзін распачалася святая Імша ў інтэнцыі ўсіх міністрантаў архідыяцэзіі. Падчас гаміліі кс. Юрый звярнуў асаблівую увагу на тры абавязкі міністранта. Па-першае: міністрант заўсёды клапоціцца пра духоўнае жыццё-гэта значыць, часта прыступае да Сакраманту Паяднання і прымае святую Камунію. Па-другое: клапоціцца пра знешні выгляд, не прыходзіць у спартыўнай вопрадцы, але ў адпаведнай. Па-трэйцяе: пунктуальнасць, міністрант павінен прыходіць за поў гадзіны да св. Імшы, каб самому прыгатавацца, а таксама падрыхтаваць усё неабходнае да св. Імшы.

Пасля Эўхарыстыі пробашч усіх запрасіў на пачастунак. Пасля пачастунку была канфірэнцыяй пра святы Ружанец. На канфірэнцыі кс. Юрый Санько не толькі расказаў гісторыю ружанцовай малітвы, але заклікаў міністрантаў, каб не толькі маліцца ў кастрычніку, але кожнага дня. На прыканцы сустрэчы кс. Юрый падзякаваў усім міністрантам якія прыехалі на сустрэчу, а таксама душпастырам, якія прыехалі са сваімі міністрантамі.

 

  No images found.