Як выбіраць хросных бацькоў для свайго дзіцяці?

039

Крыху палохае выбар хросных бацькоў з кола сяброў, або, што горш, з ліку «багатых людзей». Сёння праблема - знайсці добрых хросных. Людзі бедныя, не хочуць згаджацца, і не маюць за што, - пачула я нядаўна. Гэта значыць сучасны «хросны» - гэта шчодры багач. Яго выбіраюць са спісу «з грашыма».

Усё часцей хроснымі бацькамі становяцца людзі няверуючыя або зусім непрактыкуючыя каталікі, нават тыя, хто адмаўляе вучэнне Касцёла. Затое яны - «хтосьці», таму што хросны павінен быць «кімсьці». Леш каб быў кіраўніком, або, як кажа прымаўка, «дзядзькам з Амерыкі». І хоць такі хросны потым не ведае, як у касцеле сябе паводзіць, калі ўстаць на калені і што адказваць на святой Імшы, то ... можна адразу пачуць,«каб не чапляцца да дробязяў!»

Ці хто небудзь яшчэ ставіцца сур'ёзна да абавязкаў хроснага, гэта значыць да дапамогі біялагічным бацькам у выхаванні дзіцяці ў веры? Гэта ўжо сівая старажытнасць і амаль забабон. А другі бок медаля такі, што ў некаторых сем'ях проста цяжка выбраць хроснага. Таму што практыкуючых вернікаў - кот наплакаў. А паколькі яшчэ не знік звычай, што хросныя бацькі павінны быць з родных, то і шукаюць іх «па лініі найменшага супраціву». Галоўнае, абы хросны быў у канфірмацыі. У рэшце рэшт, пасля хрышчэння ён і так ўбачыць свайго хрэсніка толькі на І Камуніі, а потым на вяселлі. Таму не павінен намагацца. Толькі каб адной ўрачыстасці да наступнай, назбіраў на падарунак. Ці ж на самай справе варта пры выбару хроснага для дзіцяці кіравацца прынцыпамі «сям'я» ці «грошы»? Відавочна, калі зыходзім з таго, што мы сур'ёзна ставімся да ўласнага дзіцяці і яго веры.

Цалкам адпаведна, са здаровым сэнсам, і значна больш сумленна, папрасіць аб дапамозе з выхаваннем у веры чалавека, які не мае з намі кроўнай сувязі, мае сціплыя даходы, але жыве Евангеллем, - чым блізкага і багатага кузэна, які, уласна, касцёл абыходзіць бокам ... Нашаму Яцэку, пятаму дзіцяці, пашанцавала. Калі наступіў момант выбару хросных, у нас не было праблемы. Мы выбіралі са спісу «блізкіх» (гаворка ідзе не пра роднасныя сувязі) і «веруючых». Выбралі людзей добрых і сумленных, якія, на шчасце, пагадзіліся дапамагаць нам у выхаванні малога. А нават калі не змогуць наведваць нас часта, то адно ёсць пэўнае: найважнейшага падарунку - гэта добразычлівасці і малітвы - хросніку не пашкадуюць. 

Паводле grodnensis.by