Аплатковая сустрэча дзяцей і моладзі

zCriAqOJeiw

20 снежня ў Польскім доме прайшла аплатковая сустрэча дзяцей і моладзі нашай парафіі. На ёй таксама прысутнічалі сёстры законныя, сяста Яніна і сястра Галіна, а таксама пробашч парафіі кс. Пётр Шарко. На пачатку была малітва і дзяленне аплаткам, на якім кожны мог падыйсці і скласьці зычэнні. Акрамя малітвы і зычэнняў быў падрыхтаваны салодкі стол, але на гэтым святкаванне не скончылася. Сястра Галіна прыгатавала для дзяцей і моладзі розныя забавы, дзе кожны мог прыняць удзел. А на прыканцы аплатковай сустрэчы кожны атрымаў падарунак.