Святкуем Божае Нараджэнне

Несвиж колокольня

24 снежня а 21.30 у нашай парафіі мы распачалі святкавання Божага Нараджэння. На пачатку моладзь і старэйшыя нашай парафіі прадставілі сцэну з Божага Нараджэння – Батлейку. Некаторыя спевы моладзь выконвала ў першыню.

Гэта іх уласныя творы, якія стварылі пад натхненнем Духа Святога. Зразумела Батлейка прыблізіла ўсіх вернікаў да глыбокага перажывання літургіі. А 22.00 распачалася св. Імша – ПАСТЭРКА, якую цэлебраваў кс. пробашч Пётр Шарко і кс. вікарый Андрэй Калядка.

Св. Імша Пастэрка мае своеасаблівы характар і сваё значэнне. Мы – вернікі так, як пастушкі, першыя прыходзім да нованароджаннага Дзіцяткі Езуса, каб аддаць паклон Божаму Сыну, Уцелаўлёнаму Богу.

У гэтай св. Імшы прынялі ўдзел шматлікія вернікі парафіі, але таксама і было шмат гасцей.

Пасля св. Імшы дзеці і моладзь атрымалі ўзнагароды за лампёны і за ўдзел у Раратах.

Традыцыйна, ужо некалькі гадоў падрад, па заканчэнні багаслужэння ўсе выйшлі на вуліцу, каб там сузіраць хараство неба, якое упрыгожалі феерверкам, нібы зоркай Бэтлеемскай.