Бэтлейка і «Laudans»

Бэтлейка и LaudansДзеці нашай парафіі пад кіраўніцтвам сястры Галіны (26 снежня 2014 г.) прадставілі удзельнікам "Бэтлейку" аб Божым Нараджэнні. На гэтую радасную падзею адміністрацыя кінатэтра «Салют» прадаставіла памяшканне, у якім змаглі змясціцца і выгодна паглядзець "Бэтлейку" ўсе госці.

На святкаванне прыбылі не толькі парафіяне, але і госці з іншых парафій і канфесій у тым ліку а. Нікалай і а. Павел, якія працуюць у Храме Св. влм. Георгія Пабеданосца ў г. Нясвіжы.

Святкаванне прадоўжылася канцэртам музычнай группы «Laudans», якая сваім спевам прыблізіла нам радасць Божага Нараджэння. Яны заспявалі музычныя творы аб Божым Нараджэнні, веры і нашых адносін да Бога. Пасля канцэрту людзі выходзілі ў задумленні аб сваім жыцці і з радасцю накіроўваліся да дому, каб далей святкаваць Божае Нараджэнне ў самейным коле.