Асцярожна. Небяспечныя сімвалы. Частка I (Абноўлена)

56995658

Многія, у тым ліку асабліва моладзь, носяць розныя сімвалы і эмблемы на шыі, татуіроўкі на целе, прышпіліўшы да заплечніка, курткі, або змясціўшы іх на іншых рэчах гардэроба. Нажаль, часта яны не да канца разумеюць сэнсу, які нясуць гэтыя сімвалы. Здараецца, што гэта эмблемы, не толькі супярэчаць навуцы Хрыста і Яго Касцёлу, але і непасрэдна звернутыя супраць Хрыста. Гэта тым больш сумна, што носяць іх таксама і хрысціяне. Св. Павел заклікае нас і перасцерагае: «Усё правярайце; добрага трымайцеся. Высцерагайцеся ўсякага роду зла» (1 Тэс 5,21-22).

 

Акультная сімволіка. Талісманы і амулеты.

Анархія

  • уав
  • 0 580e4 3ee29e7d L
  • 120px-Eat the rich symbol
  • 180px-Dark Rosaleen Anarchy 1.svg
  • 190px-BlackFlagSymbol.svg
  • 200px-Flag of Edward England.svg
  • 220px-Libertatis Aequilibritas GFDL
  • 220px-Anarchist black cross logo.svg
  • 600px-anarchy-symbol-red-svg
  • 2000px-anarchy-symbol-svg
  • anarchy
  • Red and Anarchist Skinheads logo

Сімвалізуе адмаўленне ўсіх законаў. Спачатку сімвал «панк-рока», але цяпер ён выкарыстоўваецца таксама ў музыцы стылю «цяжкі рок» і ў сатанізме.

Глядзець на вікіпедыі — Анархізм

 

Сонечны крыж

  • 45a5629d5bf38376ad6af2c90f2ab400
  • 139459251418121818
  • obereg-solnechniy-krest 3224 567 567 0 100
  • photo126
  • PV-23
  • Untitled-69
  •                  4fc7cd395b3ea

У асноўным гэты знак прысутнічае на кельцкіх крыжах. Звычайна іх называюць «сонечнымі крыжамі». Такія раўнапромневыя крыжы маюць глыбокія язычніцкія карані, як і сімвалы на іх. Яны дапаўняюць і ўзмацняюць сімволіку знака, падобна знакам на пентаграме. Гэты знак сімвалізуе Сонца, паветра, зямлю і ваду ў адзінстве, а таксама цыклічнасць і замкнёнасць. Такі крыж быў уведзены ў якасці сімвала акультнай нацысцкай групоўкі «Анненербе» Германам Віртам. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны крыж становіцца агульнапрызнаным сімвалам неафашысцкага руху і выкарыстоўваецца замест кампраметуючай свастыкі.

 

Молат Тора

  • molot-tora-270x300
  • 9cd0cbe6e0bb
  • 739a
  • 8096616
  • 10781929 f
  • 10782019 f
  • hammer1

Паходзіць з нямецкіх і скандынаўскіх паганскіх вераванняў, дзе згадваецца Тор, бог-грому. Молат служыў Тору для зламання ўсіх бар'ераў і перашкод, якія стаялі на шляху да шчасця. Сімвалізм амулета можа быць атаясамлены з геданізмам, дасягненнем мэты без уліку наступстваў пекла. 

 

Ружа крыж

  • 278641 600
  • 45954310
  • 1345747060 b681
  • a70
  • Bijou fm 18eme
  • celticcrossrose
  • pic 17
  • rose
  • rosecr4lq
  • rose rozen
  • Roza on krest ris 1 Web
  • s43
  • simvoly-i-ix-znacheniya-3
  • talisma-rozy-i-kresta

Гнастычная секта Ружакрэйцэраў выкарыстоўвае сімвал залатога крыжа са змешчанай ўнутры ружай. Гэты знак адносіцца да эзатэрычных рытуалаў руху ружакрэйцэраў і спірытызму, распаўсюджвае ідэю рэінкарнацыі і трансфігуацыі. Абвяшчае пантэістычнае мысленне пра тоеснасць духоўнага і матэрыяльнага свету. Паслядоўнікі гэтых плыняў сцвярджаюць, што Езус быў звычайным чалавекам, праз самаўдасканаленне і самапазнанне дасягнуў універсальнай свядомасці касмічнага Хрыста. Ружакрэйцэры з'яўляюцца ідэолагамі, якія ўяўляюць сабой сумесь розных рэлігій і вераванняў, выдатна ўпісваюцца ў сучасную плынь псеўдадухоўнасці New Age.

 

Сімвалы New Age

  • nasymbol
  • new-age-3
  • new-age-4
  • untitled

Рэкламныя буклеты гэтай арганізацыі маюць яшчэ іншы знак — круг з упісаным трохвугольнікам і квадратам, сімваламі бясконцасці, Тройцы і патаемных ведаў. Ідэолагі руху выкарыстоўваюць тэрміны запазычаныя з хрысціянскай тэалогіі, але, як правіла перапрацоўваюць іх значэнне паводле ўласнай мадэлі рэчаіснасці.

 

Егіпецкі крыж — Ankh

  • 425px-Anch
  • 035ce42fafaa
  • 319px-Ankh chakras 004
  • 1190887 e9db05d2
  • 28513237 ANKH
  • 091220104
  • 1327443323 egipetskiy-krest
  • ankh-3
  • ankh
  • ankh
  • ankh1
  • ankh2
  • a 40a1f9fd
  • images
  • lati 1384014135
  • store apendix big867 1756

(Anch, ankh, ankch, ключ Ніла, ключ жыцця, егіпецкі крыж). Анх знак паходзіць са старажытнай культуры Егіпта, дзе, як іерогліф, азначаў жыццё, урадлівасць і зачацце бога-сонца. Быў звязаны з уяўленнямі аб пераадоленні смерці, з чаго ўзнікла назва "ключ жыцця". У апошні час гэты знак стаў талісманам некаторых груп, якія займаюцца акультызмам і эзатэрычнымі ведамі, для якіх сімвалізуе палавую распушчанасць. Дзякуючы сваёй форме, нагадвае крыж, ён часта носіцца несвядомымі хрысціянамі. Анх - егіпецкі сімвал чалавечага і боскага жыцця, а таксама ўсяго сусвету.

Анх - гэта ключ да таемных ведаў, да схаванай мудрасці, знак сілы, улады і запавету. Анх азначае неўміручасць і будучае жыццё. Ёсць меркаванне, што гэта адна з формаў дрэва жыцця. З такім амулетам хавалі людзей, каб мець упэўненасць, што пасля смерці чалавека, яго чакае жыццё ў іншым свеце. У канцы 60-х гадоў, Анх быў распаўсюджаны як сімвал міру, прапаганды «свабоднай сэксуальнасці». У сучасным свеце Анх з'яўляецца эмблемай сэксуальных меншасцяў.

 

Жук-скарабей

  • 2 014m 1650
  • 522275
  • 64414474 1285306937 logo300x300
  • 84302667 2688814 dscf4171
  • 1264708123vncgbc
  • ee2989c6af41025c463a2e250fd59d41
  • juk skarabey
  • juk skarabey1
  • normal 152yj
  • normal 2892069b7480
  • scarab-31

Гэта гнойны жук, які ў старажытным Егіпце быў сімвалам пераўвасаблення (рэінкарнацыі). Гэта таксама знак Вэльзэвула (сатаны) - ўладара мух. У акультнай практыцы ўпрыгожванне з выявай скарабеяў сведчыць пра сілу таго, хто яго носіць. Лічыцца таксама, што ён ахоўвае яго ўладальніка ад іншых акультных сіл.

 

Інь-Янь

  • 3d83319f5399
  • 142033a enl
  • kulon-in-yan-2-327-B
  • pr 9397 img 9963-500x500
  • pr 9625 img 9060-500x500-7
  • store apendix big1422 2985
  • yin-yang-trigrams
  • z 28965c1c

Гэты знак, які часта носяць у якасці амулета, паходзіць з даасізму, дзе ён сімвалізуе дзве супрацьлеглыя энергіі прасторы ў стане гармоніі. Інь (чорны) азначае жаночы пачатак, ноч, зямлю, разбурэнне, пасіўнасць. Янь (белы) уключае ў сябе такія элементы, як мужнасць, святло, неба, творчасць, дзейнасць. Згодна з даасізмам, абедзве сілы знаходзяць агульную крыніцу ў першаснай энергіі тай-чы. Інь і янь дапаўняюць адзін аднаго, што сімвалізуюць кропкі. Гэта таксама азначае, што няма абсалютнага дабра ці зла. Інь-янь атрымаў папулярнасць з ростам цікавасці да New Age - светапоглядам, які ўсходнія вераванні змяшаў з хрысціянскамі думкамі. Існуе таксама разнавіднасць знака інь-янь, акружаны колам і васьмю трыаграмамі, які адлюстроўвае пешапрычыну ўзнікнення сусвету. Гэты ўклад звязаны з магічнай сістэмай варажбы тай-чы і выкарыстоўваецца ў якасці амулета ад злых сіл.