Замаўленне хваробаў - вельмі небяспечны крок

Вельмі распаўсюджаная ў народзе практыка замовы хваробаў. Так як, з-за прычынай аборту мы запрашаем смерць у нашую сям'ю, так праз замову хваробы мы запрашаем д'ябла ў нашу сям'ю. Я зараз трохі скараціла думку, усё падрабязна растлумачу, але гэта так.

Езус вельмі выразна сказаў апосталам: "Ідзіце, навучайце, хрысціце, адпускайце грахі". Даў ім сілу Духа Святога - выганяйце д'ябла - і яны пайшлі. Апосталы моцаю Духа Святога, праз святарскае пасвячэнне, праз малітву перадаюць сваім вучням, тыя сваім, і т ч. у нас існуе тое, што называецца апостальскай пераемнасцю да сённяшняга дня. Гэта значыць святары, якіх мы маем сёння - гэта тыя людзі, якія духоўную сілу атрымалі ад апосталаў з пакалення ў пакаленне ў духоўным плане.

Хто перадаў ўладу вылечваць нейкай бабулі? Яе бабуля ці мама? Гэта першы вельмі важны момант. Другі момант. Абрад, які ажыццяўляе бабуля ці жанчына. Так, вы можаце сказаць - яна моліцца. Акрамя малітвы яна яшчэ шэпча словы, якія нам незразумелыя, можа быць нават і ёй самой. Гэта словы загавары на старажытных мовах, якія заклікаюць нявызначаную сілу, якая павінна дапамагчы. Ці разумееце, што адбываецца потым? Напрыклад, дзіця спалохалася, паехалі да бабулі-шаптухі, яна загаварыла спалох, дала загад выканаць яшчэ якую - небудзь працэдуру. Ну, напрыклад, адна з працэдур, якую ведаю. Некаторыя жанчыны кажуць: "Калі будуць півоні стаяць на касцёле, пайдзіце, збярыце пялёсткі, заварыце і хай дзіця п'е". Ну, там ёсць шмат іншых рэцэптаў. І спачатку спалох праходзіць, нібы ўсё добра.

Што адбываецца пазней? Гэта можа быць праз месяц, а можа быць праз некалькі гадоў. Па-першае, да “вылечанага” вяртаецца гэты спалох ў шмат разоў мацнейшы. Па-другое, ён вяртаецца з дакучлівымі думкамі. Магчыма, цяжкасці ў плане рэлігійных практык: «не пайду на св. Імшу», або «задыхаюся ў храме», або «ніяк не магу сябе перахрысціць, рука не падымаецца, каб перахрысціцца».

Могуць быць, іншыя цяжкасці - адносіны паміж бацькамі і гэтым дзіцем пачынаюць рэзка псавацца. Спачатку было ўсё нармальна, і раптам, ні з таго, ні з гэтага не могуць знайсці супольнай мовы. Не чуюць адзін аднаго. Ці, напрыклад, дзіця нармальнае, разумнае, развіваецца, дарастаючы, пачынае вытвараць наогул штосьці незразумелае ў негатыўным сэнсе. Ці вельмі добра вучылася і раптам раз, і ўсё забывае, што ні чытае, адразу забывае.

Мы часцей за ўсё ў такіх выпадках бегаем да псіхіятраў, да псіхолагаў, да неўрапатолагаў. Гэта можа быць пытанне псіхалогіі, нават можа быць пытанне псіхіятрыі, але таксама можа быць пытанне ўмяшання дэманаў і тады патрэбен святар, які павінен памаліцца над вашым дзіцем. Неабходна і вашае адмаўленне ад такога роду дзеянняў. (Аўтар сястра Паўла Бобер MSF)

Паводле www.grodnensis.by