Дыяканы з нашай парафіі

phoca thumb l nesviz 00231 кастрычніка ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы адбылося дыяканскае пасвячэнне семінарыстаў Рамана Страшко і Аўгуста Калясінскага. Пасвячэнне ўдзяліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Ва ўрачыстай святой Імшы прынялі ўдзел духоўныя асобы, родныя і блізкія новых дыяканаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў у гаміліi, што з гэтага дня дыяканы Раман Страшко і Аўгуст Калясінскі «будуць прымаць актыўны ўдзел у збаўчай місіі Касцёла праз абвяшчэнне Евангелля, навучанне праўдам веры, паслугу алтара і выконванне дабрачыннай працы».

Больш

«Хэлоўін» — не для хрысціянаў!

«Хэлоўін» — не для хрысціянаў!

halloweenПаміж «хэлоўінам» і вялікімі каталіцкімі святамі, якія адзначаюцца ў гэты ж час, няма нічога агульнага.
1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ў адной літургічнай цэлебрацыі аддаюць пашану ўсім святым — як вядомым, так і невядомым, — якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Наступны дзень, 2 лістапада, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.

Больш

кс. Андрэй Калядка

ks andrey kaladkaЗгодна з дэкрэтам ардынарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Андрэй Калядка вызваляецца з пасады вікарыя парафіі Божага Цела ў г. Нясвіжы і прызначаецца вікарыем парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Мінску і курыяльным натарыусам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Больш

"Марыя – апякунка сем’яў і Маці нашай веры" пілігрымка да Маці Божай Лагішынскай

пілігрымка“Слаўце Пана ўсе народы, няхай спявае зямля, сёння радасць на Сыёне, Пан зыходзіць з неба…”
“Марыя – апякунка сем’яў і Маці нашай веры ” – пад такімі дэвізамі з 18 па 22 жніўня адбыліся пілігрымка да Маці Божай Лагішынскай.
Дзве пілігрымкі з Баранавіч і Бярозы крочылі да Каралевы Палесся.
Моладзь нясвіжскай парафіі таксама прыняла ўдзел у гэтых пілігрымках.

Больш