Віншаванне Пасха 2019

Шаноўныя Нясвіжане і жыхары раёна!

pasxaУ гэтыя дні мы, каталікі, святкуем светлае свята Хрыстовага Ўваскрашэння, а нашыя браты, праваслаўныя, святкуюць Пальмовую нядзелю альбо Вербніцу, як мы гэтае свята прызвычаіліся называць у народзе. Аднак часта складаецца ўражанне, што мы сталі язычнікамі і парушаем першыя два Божыя наказы, сталі ідалапаклоннікамі, а сапраўднага Бога, нашага Збаўцу, адштурхнулі на другі план. Склалася ўражанне, што чырвонае яйко альбо вярба – наш спасіцель.

Жадаю ўсім хрысціянам сапраўды перажыць Пасхальныя святы так, каб сустрэцца з сапраўдным Богам, нашым Збаўцам. Няхай святы нас напоўняць верай у Хрыста, Які памёт на КРЫЖЫ і ЎВАСКРОС. І калі нашыя сэрцы напоўняца такой верай адразу ў нашым жыцці знікне ўсякае зло, якое паходзіць ад д’ябла, князя ілжы. Дык не абманваем жа сябе! Давайце разпачнём жыць у праўдзе!!!

Жадаю ўсім бласлаўлёных, поўных радасці і спакою, апрамененых надзеяй свят Уваскрасення Пана! Гэтыя пажаданні хачу пераказаць не толькі каталікам і іншым хрысціянам, якія святкуюць Хрыстова Ўваскрасенне ў гэтую нядзелю, але таксама няхай шчырыя віншаванні прымуць хрысціяне, якія будуць гэтае Свята святкаваць за тыдзень.

Хрыстос Уваскрос!!! Аллелюя!

Сапраўды Ўваскрос!!! Аллелюя!

Ксёндз канонік Пётр Шарко

Пробашч  парафіі Божага Цела ў Нясвіжы і

Дэкан Нясвіжскага дэканата