Адпустовая ўрачыстасць Божага Цела і сакрамэнт канфірмацыі

IMG 8893 222 чэрвеня вернікі і госці парафіі ў Нясвіжы адзначалі двайное свята: адбылася велічная адпустовая ўрачыстасць у гонар Божага Цела, падчас якой 32 кандыдаты з парафій ў Нясвіжы і вёскі Замосце прынялі сакрамэнт хрысціянскай сталасці – канфірмацыю (бежмаванне). Да гэтага адказнага моманту намашчэння Духам Святым і прыняцця Яго асаблівых дароў вернікі рыхтаваліся на працягу года праз паглыбленне сваіх рэлігійных ведаў і ўдзел у набажэнствах.

Удзяліў сакрамэнт канфірмацыі і ўзмоцніў вернікаў Божым словам падчас святой Імшы дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Таксама, каб раздзяліць радасць парафіі, на ўрачыстасць прыбылі святары з розных куткоў нашай архідыяцэзіі: Гарадзеі, Замосця, Капыля, Клецка, Крупак, Слуцка.

Падчас гаміліі Яго Эксцэленцыя засяродзіў увагу прысутных на вялікай вартасці, неацэннасці Эўхарыстыі для шчаслівага жыцця чалавека. Іерарх зазначыў, што Цела Хрыстовае – гэта самы каштоўны скарб, які мае Касцёл.

Загубленасць, а нярэдка і няшчасце сучаснага хрысціяніна, які жыве ў свабодзе веравызнання, ляжыць у тым, што яму не хапае жадання. Уласнага шчырага жадання выбіраць Хрыста кожны дзень, пазнаваць, сябраваць і жыць Ім у штодзённасці.

Біскуп Аляксандр падкрэсліў, што Езус варты ўсяго, і Ён сапраўды мае моц перамяніць нашае жыццё. «Самыя вялікія цуды адбываюцца падчас Эўхарыстыі», – зазначыў ксендз-біскуп і заклікаў вернікаў як мага часцей асабіста сустракацца з Езусам ў святой Імшы, прымаючы Яго Цела.

Таксама Яго Эксцэленцыя ўказаў на яшчэ адзін рухавік, своеасаблівы "пілот" чалавека ў жыцці, якім ёсць Святы Дух. Калі чалавек вучыцца распазнаваць Ягоны голас, дазваляе Яму дзейнічаць і кіраваць, – жыццё паступова перамяняецца згодна з Божым планам.

Звярнуўшыся да кандыдатаў да бежмавання, біскуп Аляксандр падкрэсліў важнасць гэтага Сакрамэнту, у якім вернік становіцца яшчэ бліжэй Хрыста, Яго асаблівым вызнаўцам, сталым абаронцам. Таму іерарх заклікаў кандыдатаў, а таксама ўсіх прысутных, асабліва моладзь, да мужнага вызнання веры ў сваім асяроддзі і прыняцця адказнасці не толькі за свае духоўнае развіцце, але і за будучыню касцёла: з'яўленне новых сясцер законных, святароў і біскупаў залежыць менавіта ад ўласнага выбара маладога чалавека.

Пасля святой Імшы адбылася ўрачыстая працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам па вуліцах горада. Хрыстос прайшоў там, дзе мы ходзім кожны дзень. Бог ішоў побач з тымі, хто пабожна маліўся і ўважліва ўслухоўваўся ў спевы праслаўлення, прайшоў між людзьмі з сур'ёзнымі тварамі, якія назіралі збоку, стоячы на ходніку, не абмінуў Ён таксама і тых, хто адварочваў твар, або не змяншаў хуткасць, едучы на машыне. Бог не стварае лімітаў і не вылучае лепшых: раздаецца кожнаму, Яго хопіць на ўсіх.

Дзякуем Богу за гэтую велічную ўрачыстасць і магчымасць праслаўляць Яго, а таксама за асаблівыя дары і ласкі, атрыманыя з Яго шчодрай рукі.

Аліна Жук

фота Ангеліна Саковіч

IMG 8871 2

IMG 8889 2

IMG 8893 2

IMG 8900 2

IMG 8901 2

IMG 8906 2

 

 

IMG 8908 2

IMG 8912 2

IMG 8916 2

IMG 8918 2

IMG 8932 2

IMG 8942 2

IMG 8958 2

IMG 8974 2

IMG 9014 2

IMG 9028 2

IMG 9029 2

IMG 9035 2

IMG 9036 2

IMG 9057 2

IMG 9069 2

IMG 9076 2

IMG 9100 2

IMG 9104 2

IMG 9111 2

IMG 9123 2

IMG 9137 2

IMG 9216 2

IMG 9283 2

IMG 9298 2

IMG 9306 2

IMG 9328 2

IMG 9335 2

IMG 9385 2

IMG 9395 2