Віншаванне на Божае Нараджэнне 2019

Божае Нарапджэнне адкрытка 1

Хвала на вышынях Богу,

а на зямлі супакой людзям добрай волі!
(Gloria)

Шаноўныя браты і сестры ў Хрысце!!!
Дарагія каталікі і іншыя браты ў Хрысце!!!
Прыйсцё на свет нашага Збаўцы Езуса Хрыста змяніла цалкам гістарычны ход жыцця ўсяго чалавецтва. Нездарма мы часта кажам і нават сёння канстатуем, што жывём у 2019 годзе ад Нараджэння Хрыста.


Святкаванне Божага Нараджэння таксама мае характар перараменаў. Напэўна мы чакаем з нецерпалівасцю, што новага чакае нас у 2020 годзе ад Нараджэжння Хрыста. Чакаем, што новага будзе ў палітычным, эканамічным ці сацыяльным жыцці нашага грамацтва.
Жадаю ўсім вам сапраўды пазітыўных перамен, а асабліва перамен нашага ўласнага жыцця. Не здарма ёсць народная мудрасць: Перш чым змяніць свет змяні самога сябе! Зараз мы бачым, што святы Божага Нараджэння нажаль перараслі ў час вялікіх закупаў. Зніжкі, акцыі, пераднавагоднія альбо раждзественскія разпрадажы, рязконцая рэклама падарункаў і тд. Мы часта завіхаемся над тым, каб найлепей упрыгожыць дом, закупіць усім падарункі накрыць найлепшы стол… Аднак у гэтай мітусні мы забываемся пра самае галоўнае – Хрыстос прыходзіць на свет, каб дапамагчы мне змяніцца да лепшага.
Няхай святы Божага Нараджэння сапраўды ўдыхнуць у нашыя душы новы подых… Няхай нашая душа зазіхаціць агнём не святочных герлянд, але святлом Божай любові. А нашыя душы будуць чыстыя, прыгожыя і зіхаткія падобна, як нашыя дамы на гэтыя святы. Жадаю свята перажываць круглы год!!!
Божага благаслаўлення вам і вашым сем’ям на Новы 2020 Год!!!
Таксама складаю свае шчырыя віншаванні ўсім, хто будзе гэтае светлае свята святкаваць праз два тыдні!!!
Ад шчырага сэрца для ўсіх нас прашу ва Ўсявышняга Яго шчодрага благаслаўлення!!!
Са святам Божага Нараджэння і з Новым Годам!!!

Дэкан Нясвіжскага дэканата
Пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы
Ксёндз канонік Пётр Шарко