Пастэрка 2019

IMG 6499 а24 снежня ў нясвіжскім Касцёле Божага Цела адбылася Святая Імша ,якая цэлебруецца з надыходам ночы і называецца Пастэрка. Няма нічога больш старажытнага ў Касцёле, чым цэлебрацыя ўспаміну Нараджэння Пана і Яго першых аб'яўленняў.

Усе парафіяне ў чарговы раз сабраліся разам ,каб перажыць Свята Божага Нараджэння .На пачату Імшы ,перад літургіяй ,усе запалілі свае лампёны. Дзеці і міністранты разам з ксяндзом пайшлі ў працэсіі па Касцёле. Гэто было незвычайна прыгожа і цікава. Людзі з захапленнем чакалі Божага Нараджэння.

Прайшоўшы па Касцёле , усе падышлі да яселяк.Там як і заўжды знаходзяцца Марыя і Юзаф, а побач стаяць пастухі з авечкамі, якія так сама займаюць важнае месца ў батлейцы. Ксёндз паклаў у яслі фігуру дзіцяткі Езуса Хрыста . Пасля чаго запалілі святло ва ўсім Касцёле - як сімвал новага жыцця і хор заспяваў песню "Хвала на вышынях Богу".

Вольга Макарэвіч