Аплатак з медыкамі 2019
24 снежня адбылося паршае аплатковае спатканне медыкаў у Нясвіжскай раённай бальніцы.
Медыкі на чале з галоўным урачом раённый бальніцы запрасілі святара кс. каноніка Пятра Шарко на аплатковую сустрэчу. Такога фармату гэта была першая сустрэча ў гэтай установе. Многія медыкі, каталікі, па розных прычынах не змогуць падзяліцца аплаткам і скласці святочныя віншаванні. Прафісійныя абавязкі не дадуць гэтае ўчыніць. Таму менавіта прагучалі цёплыя віншаванні, падобна як у сям'і. У гэтым мейсцы адчувалася атмасфера агульнай сям'і медыкаў.
Для многіх гэты момант быў вельмі радасным і запэўнілі, што такія выдарэнні павінны адбывацца кожны год. Маем надзею, што гэта стане добрай традыцыяй і таксама дасць духа самааданнага служэння людзям нясучы міласэрнаць, якая плыве з Яселяк Хрыстовых.