Адвэнтовыя рэкалекцыі

44593

У нашай парафіі прайшлі рэкалекцыі з 12 па 14 снежня, якія праводзіў кс. Марат Казлоўскі пробашч з Мосара. 

А што такое рэкалекцыі? Рэкалекцыі (лац. recolligo, -ere – зноў збіраць). Іншая назва – духоўныя практыкаванні. Некалькі дзён, асабліва прысвечаных Богу, падчас якіх удзельнікі рэкалекцый прабываюць у малітве, разважаюць над сваёю вераю, адносінамі з Богам і бліжнімі ды іншымі аспектамі рэлігійнага жыцця. Дапамогаю ў такіх разважаннях з’яўляецца навучанне, якое выкладаецца ў форме лекцый. Мэта рэкалекцый – паглыбленне ўнутранага кантакту з Богам і аднаўленне духоўнага жыцця. Яны завяршаюцца споведдзю і прыняццем Камуніі. Рэкалекцыі бываюць адкрытыя (для ўсіх ахвотных) і закрытыя (у кляштарах і спецыяльных рэкалекцыйных цэнтрах, калі ўдзельнікі цалкам пакідаюць свае штодзённыя заняткі і ў маўчанні засяроджваюцца над малітваю і разважаннем). У перыяд Адвэнту і Вялікага посту Касцёл заахвочвае ўсіх вернікаў прыняць удзел, прынамсі, у адкрытых рэкалекцыях.

Продолжить

Магія не можа быць чорнай або белай

1Гісторыі, якія распавядае айцец Ян, здаюцца неверагоднымі. Кожны раз, калі ён прыязджае ў Рыгу, на прыём да яго выстройваюцца даўжэзныя чэргі ў некалькі сотняў чалавек. І можна было б колькі ўгодна адмахвацца і не верыць у тое, што экзарцызм (выгнанне дэманаў) не казачныя страшылкі, а абсалютная рэальнасць, калі б не сведчанні відавочцаў, якія на ўласныя вочы бачылі, якія страшныя рэчы адбываюцца з апантанымі людзьмі падчас чытання а. Янам пэўных малітваў і, як многія з іх змяніліся пасля іх завяршэння..

Продолжить

Імяніны кс. Андрэя Калядкі

kalidka30 лістапада Касцёл успамінае святога Андрэя, апостала.

Святы Андрэй паходзіў з Бэтсаіды (Галілея). Быў братам Сымона-Пятра. Абодва яны былі рыбакамі і жылі ў Капернауме, на беразе Генісарэцкага возера. Згодна з Евангеллем паводле св. Яна, Андрэй спачатку належаў да супольнасці вучняў св. Яна Хрысціцеля, а потым па парадзе свайго настаўніка пайшоў за Езусам, узяўшы з сабою брата. Такім чынам Андрэй стаў першым вучнем Хрыста, і таму ва ўсходняй традыцыі яго называюць «Першазваным». У сінаптычных Евангеллях апісана сцэна паклікання галілейскіх рыбакоў Андрэя і Пятра, якая адбылася пазней на беразе Генісарэцкага возера, пасля чаго браты ўжо не пакідалі Езуса і паўсюль спадарожнічалі яму. Паводле некаторых звестак, пасля смерці і ўваскрасення Месіі Андрэй скіраваўся на місію ў Грэцыю і Турцыю.

Продолжить

Паведамленне ККББ аб правядзенні Дня малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе

kkbb mih aniolТрадыцыйна ў II Нядзелю Адвэнту прыпадае Дзень малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. Заахвочваем усіх вернікаў узнесці малітвы ў інтэнцыі ахвярадаўцаў нашага Касцёла. Многія людзі добрай волі моляцца і складаюць матэрыяльныя ахвяры на патрэбы ў развіцці нашага Касцёла, а асабліва дапамагаюць касцёльным супольнасцям, якія знаходзяцца ў розных патрэбах.

Продолжить

Паведамленне ККББ на распачацце Года кансэкраванага жыцця

kkbb 02Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!

З волі Святога Айца Францішка ад першай нядзелі Адвэнту 2014 года да 2 лютага 2016 года ва ўсім Паўсюдным Касцёле будзе перажывацца Год кансэкраванага жыцця.

Продолжить