Ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў парафію ў Клецку быў вернуты абраз святога Роха

2014-08-16-kleck15 жніўня 2014 г. у парафію Святой Тройцы ў Клецку быў вернуты абраз святога Роха. Гэты адметны дзень у парафіі супаў з урачыстасцю Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

Раней абраз святога Роха знаходзіўся ў капліцы, якая належала гэтай парафіі, у вёсцы Салаўі Клецкага р-на. У маі 1939 г. савецкія актывісты хацелі забраць абраз з капліцы. Даведаўшыся пра гэта, парафіяне ноччу забралі яго, каб не дапусціць прафанацыі, і схавалі дома ў спадара Дамашэвіча. Калі ён разам са сваёй сям’ёй выязджаў у Польшчу, то перадаў абраз сям’і Рыпінскіх.

Абраз знаходзіўся ў доме Рыпінскіх даволі доўга, схаваны ў шафе, а пазней на гарышчы. Спачатку была надзея на адбудову знішчанай капліцы ў Салаўях, але гэта не атрымалася, і было прынята рашэнне вярнуць абраз касцёлу. У той час у Клецку не было касцёла, таму сям’я Рыпінскіх перадала абраз у касцёл у Нясвіжы. Нарэшце, пасля атрымання дазволаў і вырашэння неабходных фармальнасцяў, абраз быў перададзены парафіі Святой Тройцы ў Клецку.

Продолжить

Рэкалекцыі “Сцяг сям’і – каханне!”

2014-08-05-rekРэкалекцыі - гэта найлепшы час для духоўнага ўзмацнення, роздуму над сваім жыццём, малітвы.

З 1 па 3 жніўня 2014 года ў Баранавічах адбыліся рэкалекцыі для ўдзельнікаў руху “EquipesNotre– Dame”. 

На духоўных практыкаваннях прысутнічалі сужэнствы з Брэсцкай і Мінскай абласцей. Рэкалекцыі былі вельмі насычаныя: праводзіліся цудоўныя канферэнцыі, была магчымасць ушанаваць Пана ў Найсвяцейшым Сакраманце, прыняць удзел у сакрамантах споведзі і Эўхарыстыі.

Продолжить

Адбыліся фармацыйныя сустрэчы Літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

2014-03-31-mi24-28 сакавіка адбыліся фармацыйныя сустрэчы Літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Удзел у іх прынялі 135  міністрантаў разам са сваімі душпастырамі з парафій Вілейкі, Свіры, Краснага, Нарачы, Будслава, Даўгінава, Крывічава, Маладзечна, Івянца, Нясвіжа, Налібок, Дзераўной, Фаніпаля, Лагойска, Дзяржынска, мінскіх парафій Св. Сымона і св. Алены, архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, Св. Яна Хрысціцеля, Святога Духа; парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Горках, магілёўскіх парафій Святога Антонія, Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава.

Продолжить

Удзельнікі Чэмпіянату Еўропы па міні-футболе сярод святароў наведалі Нясвіж і Мір

Падчас Чэмпіянату Еўропы па міні-футболе сярод святароў, які праходзіць у Лідзе, прадугледжаны не толькі спартыўныя спаборніцтвы. Святары з розных краін прымаюць удзел у Імшах, якія з’яўляюцца галоўнай падзеяй кожнага дня Чэмпіянату, і ў культурнай праграме, падчас якой госці з-за мяжы могуць ближэй пазнаць беларускую культуру, традыцыі і звычаі, пакаштаваць беларускія стравы, наведаць гістарычныя мясціны.

Продолжить

Біскуп Юрый Касабуцкі цэлебраваў Імшу ў замкавай капліцы ў Нясвіжы

2014-02-10-kasabudskij

9 лютага ў замкавай капліцы палаца Радзівілаў у Нясвіжы ў гадавіну яе пасвячэння адбылася Імша, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Імша, у якой удзельнічалі кс. Аляксандр Вітко і кс. Павел Слука, праходзіла ў сямейнай атмасферы і цэлебравалася ў інтэнцыі руху “Equipes Notre Dame”. Эўхарыстыю ўпрыгожыў спевам парафіяльны хор. Па падліках супрацоўнікаў замка, у Імшы прымалі ўдзел у цэлым больш за 350 чалавек.

Продолжить