Свята Святаў - Пасха
Пасха 2016
Вось і прайшлі святы святаў – Пасха
Усё пачалося з Вялікага Чацвярга. Шматлікія вернікі сабраліся на св. Імшы Вячэры Пана а 19:00 гадзіне, каб ушанаваць таямніцу ўстанаўлення сакрамэнту Святарства і Эўхарыстыі. Да 22:00 працягвалася адарацыя. Малітоўны рух “Маргарытка” нашай парафіі прыняў актыўны ўдзел, молячыся каля Езуса ў цямніцы за пакліканых да святарста і аб новыя пакліканні.
Праз усю Вялікуя Пятніцу ў цішыне ад 10:00 да 22:00 працягваляся адарацыя спачатку каля цямніцы, а пазней каля Гроба Пана, з перапынкам на Літургію Мукі Пана. Праз дзень чувалі з супольнасці Таварыства Жывога Ружанца і таксама шмат было жадаючых у гэты дзень пабыць у цішыні і паразважыць над жыццём. Пасля Літургіі Мукі Пана “Апостальскі рух малітваў за душы чысцовыя” працягнуў адарацыю.
І вось Вялікая субота. З 10:00 зноў адарацыя каля Гробу Пана. Аднак натоўп людзей імкнецца ў святыню з кошыкамі напоўненнымі стравамі на вялікодны стол, каб іх асвяціць. Аднак гэта не перашкаджае малітоўнаму чуванню.
Традыцыйна дзеці нашай парафіі прыйшлі а 16:00, каб праз гадзіну чуваць пры Хрысце.
А ў вечары а 21:00 гадзіне распачалася цэнтральная св. Імша Вігіліі Пасхальнай. Вельмі багатая Літургія над літургіямі.
Цемра, асвячэння агню, запальвання пасхала (свячы абазначаючай Уваскрослага Хрыста), ззяне запаленых свеч, Экзультат (спеў на абвяшчэння Пасхі)… Гэта дух пачатку літургіі.
Радасць Пасхальнай Ночы паглыбіла аднаўлення хросту і ўдзел у Эўхарыстыіі. У часе казання разважалі пра сэнс Пасхі, яе гісторыя і значэнне для нас.
Аднак не толькі літургіяй Вігіліі Пасхальнай не скончылася наша святкаванне.
Праз усю ноч лудзі чувалі ў касцёле. Спачатку кіраваў чуваннем парафіяльны хор, пазней моладзь і ў рэшце сем’і з руху Экіп Нотрэ Дам (END).
І ўсё скончылася парацэсіяй Рэзурэкцыйнай па вуліцах горада з радасным спевам “Вясёлы нам дзень настаў...”
Пасля св. Імшы ўсе выходзілі са святыні з радаснымі воклічамі: Хрыстос Уваскрос!!! Аллелюя!!!
Сапраўды Ўваскрос!!! Аллелюя!!!