пілігрымка да брамы міласэрнасці ў Гудагаі
9 мая моладзь, у асноўным студэнты, і парафіяне здейснілі пілігрымку у Гудагай, да юбілейнай святыні, каб атрымаць адпуст “прайшоўшы” праз Браму Міласэрнасці.
Падарожжа распачалі з першага прыпынку ў Івянцы каля “Белага” касцёла. Ну канешне моладзь не магла прамінуць тое мейсца, дзе кожны год узбагачаюцца праз удзел у музычных майстэрнях і днях моладзі. Цяжка было адцягнуць ад маленкага ЗОО, якое стварылі айцы францішкане.
Наступны прыпынак – гэта жывапісныя Гервяты. Калі моладзь там апынулася, то адразу паляцелі думкі да Парыжа. Пераносішся адразу ў другую рэальнасць. Прыгажость ланшафту і незвычайная архітэктура касцёла…
Далей нашая вандроўка накіравалася ў Міхалішкі. Там мы дакрануліся да гісторыі. Кс. Анатолій, пробашч парафіі, цікава распавёў пра святыню, яе гісторыю, і выключна паказаў старадаўнія кнігі метрыкальныя.
Урэшце мы прыбылі да Гудагаю. А там дакрануліся да глыбіні духоўнага жыцця. была цішыня санктуарыя, св. Імша, кароткая гісторыя мясьціны і цудатворнага абраза Маці божай Гудагайскай. Каля яе падножжа правялі час на разважанні і малітве. Не маглі мы ў малітвах і памінуць нашую краіну, асабліва ў гэты дзень – Дзень Перамогі. Маліліся аб спакоі ў свеця, які пачынаецца са спакою ў нашых душах. Сапраўды кульмінацыя нашага дня было магчымасць супакоіцца духоўна.
Аднак аднаўленне духоўнае немагчыма без сілаў фізычных. Дзякуючы гасціннасці айцоў кармэлітаў, а асабліва мы ўдзячныя айцу Пятру Фарына, мы пачаставаліся поп-кормам і змаглі пасмажыць нагрылі кілбаскі.
І далей шлях да дома праходзіў праз руіны Крэўскага замка, дзе моладзь змагла дакрануцца да гісторыі нашага краю.
Вярнуліся вечарам у Нясвіж стомленныя, але вельмі задаволенныя…
Дзякуем Богу за цудоўную пілігрымку!!!