Візітацыя душпастэрская ў Нясвіжы і бал Усіх Святых
29 кастрычніка адбылася душпастырская візітацыя парафіі Божага Цела ў Нясвіжы і парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Сейлавічах.
А 10:00 мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прыбыў у Нясвіх. Парафіяне розных узростаў прывіталі экселенцыю, таксама павіншавалі з нагоды імянінаў, якія адзначаў учора. Урачыстай св. Імшой у фарным касцёле ў Нясвіжы распачалі візітацыю. Мітрапаліт у казанні падкрэсліў нашую хрысціянскую вартасць. Заахвоціў парафіян да жыцця ў святасці. Было вельмі стасоўным папярэджанне аб несумяшчальнасці нашай паставы хрысціяніна з святкаваннем хэлоўіна. “калі мы прыходзім у кавярню і просім кельнэра падаць каву, а калі ён прыносіць, кажам, што мы пажартавалі, то нам аднак усяроўна прыйдзецца плаціць. У жыцці таксама за ўсё трэба плаціць. Хэлоўін нам падасца забавай, аднак з д’ябалам няма жартаў і раней ці пазней прыйдзецца плаціць” – зазначыў іерарх. Эксцэленцыя таксама нагадаў аб праблемах, якія існуюць зараз у парафіі. А асабліва падкрэсліў важнасць катэхізацыі, якую многія занядбовываюць.
Наступным пунктам была сустрэча з парафіянамі, якія маглі непасрэдна задаць нашаму арцыпастыру пытанні. Мітрапаліт таксама прыняў невялікія групы парафіян, якія маглі з вока на вока абмеркаваць свае праблемы і атрымаць парады.
А першай гадзіне дня эксцэленцыя ўзначаліў літургію ў гонар св. Губерта. У гэтым годзе гэтая панана выпала Нясвіжскай парафіі. На ўрачыстасці свайго нябеснага пакравіцеля сабраліся паляўнічыя і шанавальнікі прыроды з многіх рэгіёнаў Беларусі.
Не маглі мы і мінуць нашых памерлых. Мітрапаліт наведаў могілкі ў Нясвіжы, дзе разам памаліўся з вернікамі за памерлых святароў і ўсіх памерлых пахаваных на гэтых могілках, за усіх памерлых пахаваных на тэрыторыі парафіі, альбо дзенебуць ў свеце.
Не мінуў эксцэленцыя і Сейлавіч. Там парафіяне разам з іерархам памаліліся на ружанцы. Сваёй прамовай даў надзею гэтай невялічкай парафіяльнай супольнасці. Вёскі выміраюць, аднак ёсць надзея, што гэта святыне не апусцее. Падзякаваў пробашчу кс. Пятру за клопат і што кожную няделю там цэлебруецца св. Імша нават калі прыйде і два чалавекі. Яны таксама патрабуюць сустрэчы з Хрыстом у Эўхарыстыі.
На завяршэння мітрапаліт сустрэўся з дзяцьмі і моладдзю, якія зладзілі бал-карнавал Усіх Святых. Былі прыгожыя касцюмы святых, кожны павінен быў распавясці пра святова, якога ён прадстаўляў. Было шмат забаў, танцы, салодкі стол… Іерарх падзякаваў за гэты цудоўны вечар і падаў ідэю прапагандаваць такія балы па ўсёй дыяцэзіі, каб дзеці і моладзь праз гэта вучылася хрысціянскім каштоўнасцям і іх прапагандавала. Гэта добрая ідэя супрацьстаяць нехрысціянскаму хэлоўіну, які шкодны для людзей. Менавіта патрэбна праслаўляць Бога а не сатану. Святыя сваім прыкладам нам ў гэтым дапамагаюць.
На гэтай вясёлай нотцы і скончылася нашая візітацыя. Напэўна яна будзе для Нясвіжскай і Сейлавіцкай парафій натхненнем для духоўнага развіцца на доўгія гады.
Візітацыя душпастэрская ў Нясвіжы