Рэкалекцыі. Вялікі пост 2016
З 6 па 8 сакавіка у нашай парафіі адбыліся Вялікапосныя рэкалекцыі. Праводзіў іх а. Алексы Рамановіч, пробаўч са Слуцка.
Тры дні прайшлі, як адна хвіліна. Айцец рэкалекцыяніст за гэтыя дні навучыў нас усміхацца.
Першы дзень разважанняў быў прыспечаны дзесяці Божым наказам. Айцец па новаму змусіў нас узглянуць на гэтыя праўды Божыя. Падкрэсліў важнасць кажнай запаведзі, а не толькі "не крадзі" ды "не забівай".
На другі дзень разважалі над споведзю. Рэкалекцыяніст падкрэсліў, што мы павінны перад Богам абнажыцца і не павінны баяцца стаць у праўдзе перад Яго абліччам.
Трэці дзень - дзень малітвы. Малітва гэта наша сіла- падкрэсліў айцец. Заахвоціў падлічыць, колькі мы часу прысвячаем малітве, а праз гэта справе нашага збаўлення.
Таксама былі цікавыя і змястоўныя спатканні з моладзю і дзяцьмі, якія сваёй прастатой глыбока запалі ў сэрцы ўдзельнікаў і напэўна дадуць свае плады.
