«Хэлоўін» — не для хрысціянаў!

«Хэлоўін» — не для хрысціянаў!

halloweenПаміж «хэлоўінам» і вялікімі каталіцкімі святамі, якія адзначаюцца ў гэты ж час, няма нічога агульнага.
1 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Усіх Святых. У гэты дзень вернікі дзякуюць Богу за дар святасці і ў адной літургічнай цэлебрацыі аддаюць пашану ўсім святым — як вядомым, так і невядомым, — якія дасягнулі вечнай хвалы і прабываюць з Богам у небе. Наступны дзень, 2 лістапада, прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых.

Continue Reading

кс. Андрэй Калядка

ks andrey kaladkaЗгодна з дэкрэтам ардынарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Андрэй Калядка вызваляецца з пасады вікарыя парафіі Божага Цела ў г. Нясвіжы і прызначаецца вікарыем парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Мінску і курыяльным натарыусам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Continue Reading

"Марыя – апякунка сем’яў і Маці нашай веры" пілігрымка да Маці Божай Лагішынскай

пілігрымка“Слаўце Пана ўсе народы, няхай спявае зямля, сёння радасць на Сыёне, Пан зыходзіць з неба…”
“Марыя – апякунка сем’яў і Маці нашай веры ” – пад такімі дэвізамі з 18 па 22 жніўня адбыліся пілігрымка да Маці Божай Лагішынскай.
Дзве пілігрымкі з Баранавіч і Бярозы крочылі да Каралевы Палесся.
Моладзь нясвіжскай парафіі таксама прыняла ўдзел у гэтых пілігрымках.

Continue Reading

Святары засцерагаюць ад удзелу ў «фестывалі фарбаў холі»

У Беларусі, як і амаль ва ўсім свеце, вось ужо не першы год праводзяцца т.зв. «фестывалі фарбаў холі», падчас якіх людзі кідаюцца адзін у аднаго рознакаляровымі фарбамі і весяляцца. Што ж такое «Холі» і які сэнс гэта свята? Ці можа хрысціянін у ім удзельнічаць? На гэтыя пытанні адказваюць рыма-каталіцкі ксёндз Віктар Місевіч і праваслаўны святар Георгій Максімаў.

Continue Reading

Адпачынак на беразе Нёмана

IMG 2469Нашае жыццё – гэта няспынны бег. Усё кудысьці бяжым, спяшаемся і нават цяжка знайсці час на адпачынак, каб націснуць кнопку “паўза” і паразважаць, а ці ў правільны бок мы напрыклад бяжым.

Вось і моладзь нашай парафіі мела такую магчымасць. Разам з пробашчам, кс. Пятром, сёстрамі Галінай і Янінай, з 30 ліпеня па 1 жніўня моладзь была на беразе Нёмана з палаткамі, каб адпачыць і паразважаць над сваім жыццём. Пачаткам адпачынку стала Святай Імша, адпраўленная ў нашым касцёле, падчас якой пачулі прыпавесць пра Валадарства Нябеснае, з якой можна было ўзяць шмат для разважання на гэтыя дні.

Continue Reading