29 кастрычніка, напярэдадні свята св. Губерта, у парафіі Божага Цела ў Нясвіжы адбылося набажэнства для паляўнічых, рыбаловаў і леснікоў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Душпастырства існуе ў дыяцэзіі ўжо пяць гадоў.
9 мая моладзь, у асноўным студэнты, і парафіяне здейснілі пілігрымку у Гудагай, да юбілейнай святыні, каб атрымаць адпуст “прайшоўшы” праз Браму Міласэрнасці.
Пасха 2016 Вось і прайшлі святы святаў – Пасха Усё пачалося з Вялікага Чацвярга. Шматлікія вернікі сабраліся на св. Імшы Вячэры Пана а 19:00 гадзіне, каб ушанаваць таямніцу ўстанаўлення сакрамэнту Святарства і Эўхарыстыі. Да 22:00 працягвалася адарацыя. Малітоўны рух “Маргарытка” нашай парафіі прыняў актыўны ўдзел, молячыся каля Езуса ў цямніцы за пакліканых да святарста і аб новыя пакліканні.
Апраўданыя паводле веры, мы маем мір з Богам праз Пана нашага Езуса Хрыста, праз якога, дзякуючы веры, мы атрымалі доступ да той ласкі, у якой трываем, і мы ганарымся надзеяй на славу Божую. І не толькі гэтым, але ганарымся і ўціскам, ведаючы, што ўціск нараджае цярплівасць, цярплівасць – вытрываласць, вытрываласць – надзею, а надзея не асароміць, таму што любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Святога, які дадзены нам. Хрыстус, калі мы былі яшчэ слабымі, у вызначаны час памёр за бязбожных… Калі з-за ўпадку аднаго смерць запанавала праз аднаго, то нашмат больш тыя, якія атрымалі шчодрую ласку і дар справядлівасці, будуць валадарыць у жыцці дзякуючы аднаму – Езусу Хрысту. (Рым 5.1-6,17)