Два дні перад узнёслай урачыстасцю папярднічалі рэкалекцыі, якія падрыхтавалі парафіян з Гарадзеі да святкавання не толькі адпусту, але таксама да святкавання юбілею 25-ці годдзя вяртання святыні вернікам. Рэкалекцыі праводзіў кс. Ігар Мутрук, вікарый з Нясвіжа.
Сягодня гурт LAUDANS прадставіў музычны спектакль "ТРЭБА СПЯШАЦЦА ЛЮБІЦЬ" у нашай парафіі. Гэта быў спектакль, які даў нам па сапраўднаму задумацца над сэнсам нашага жыцця.
26 лютага ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы адбылася малітва ў 400-ю гадавіну смерці Мікалая Крыштафа Радзівіла (Сіроткі) — фундатара нясвіжскага касцёла і вакольных святынь. Эўхарыстыю, на якой прысутнічаў сучасны нашчадак вядомага роду, а таксама мясцовыя вернікі і госці, цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.