Новыя міністранты 2019
2 чэрвеня ў нас адбыўся абрад прыняцця ў міністранты двух хлопцаў. Абодвух іх завуць Яўгеній.
2 чэрвеня ў нас адбыўся абрад прыняцця ў міністранты двух хлопцаў. Абодвух іх завуць Яўгеній.
Пасля 245 год, адбылася святая Імша на Міхальскай гары каля Нясьвіжа, дзе знаходзіўся касцёл Святога Міхала і кляштар езуітаў. На фотаздымку там, дзе стаіць фігура быў прэзбітэрый касцёла
Шаноўныя Нясвіжане і жыхары раёна!
У гэтыя дні мы, каталікі, святкуем светлае свята Хрыстовага Ўваскрашэння, а нашыя браты, праваслаўныя, святкуюць Пальмовую нядзелю альбо Вербніцу, як мы гэтае свята прызвычаіліся называць у народзе. Аднак часта складаецца ўражанне, што мы сталі язычнікамі і парушаем першыя два Божыя наказы, сталі ідалапаклоннікамі, а сапраўднага Бога, нашага Збаўцу, адштурхнулі на другі план. Склалася ўражанне, што чырвонае яйко альбо вярба – наш спасіцель.
13 лістапада наша парафіянка Яніна Шыдлоўская атрымала з рук мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ганаровую грамату з нагоды юбелею 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай Метраполіі за вялікі асабісты ўклад у станаўленне і развіццё Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
13 лістапада адбылася прыміцыная святая Імша, якую цэлебраваў нэопрэзбітар кс. Павел Трон. Тры гады таму, як семінарыст, кс. Павел праходзіў практыку ў нашай парафіі. А сёння ён прыбыў да нас, каб цэлебраваць св. Імшу. Гэта другая парафія пасля роднай Вілейкі дзе ён цэлебраваў св. Імшу.