Cустрэча з кардыналам П'етро Паралін

З 12 па 15 сакавіка 2015 года нашу краіну наведаў кардынал П'етро Паралін, Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка. Падчас візіту кардынал сустрэўся з Прэзідзентам Рэспублікі Беларусь, асвяціў вуглавы камень Апостальскай Нунцятуры, сустрэўся з Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, і з каталіцкімі біскупамі.

Кардынал П'етро Паралін, таксама прыняў удзел у Міждыяцэзіяльным велікапосным начным чуванні моладзі пад дэвізам «Не адкладвайце навяртання» (Сір 5, 7). З усіх куткоў Беларусі з'ехалася моладзь, каб засведчыць Дзяржаўнаму Сакратару Папы Францішка, што на Беларусі Касцёл малады і поўны надзеі. Усяго прыняло ўдзел каля 960 маладых людзей. Нашая парафіяльная моладзь, а менавіта Андрэй Котаў, Віталій Раманчук, Ілья Чынякін, Рома Грышын, Маша Вайцешэнка, Юлія Крук, Алеся Валевач, Таццяна Вішнякова, Святлана Абрамовіч, Вікторыя Катовіч, Аліна Жук, Кацярына Поляк, Ангеліна Саковіч, Аляксей Ждановіч, Вольга Іванічкіна, Ангеліна Шумейка, Алёна Шкраба прынялі актыўны ўдзел ў начным чуванні разам з кс. Андрэем. На святой Імшы, якую цэлебраваў кардынал П'етро Паралін, прысутнічаў пробашч нашай парафіі кс. Пётр разам з сёстрамі Янінай і Галінай.