Расклад набажэнстваў
ПАРАДАК НАБАЖЭНСТВАЎ І ІНТЭНЦЫІ 14-21.12.2025
14 Нд. – ІІІ НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ (GAUDETE)
9:00 – Сейлавічы. Інт. Святлана Лашук (Дз. Нар.)
10:30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
11:00 – СУМА. Інт. за парафіян
16:00 – 1) Інт. за сем’і нашай парафіі, а асабліва з руху Энд; 2) † Андрэй Корбут (30 дн.)
15 Пн. – 10:00 – † Дзмітрый-Гжэгож Рэмізовіч
16 Ат. – 18:00 – Інт. складковая праз заступніцтва св. Андрэя Баболі аб здароў’е і патрэбныя ласкі Божыя
17 Ср. – 6:45 Рараты – 1) † Раман (9 г.); 2) † Яніна, Міхаіл, Марына, см. Жук
18 Чц. – 18:00 – Інт. Куліцкая Юзэфа і сям’я (аб здароўе)
да 19:30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
19 Пт. – 18:00 – Інт. Марына (Дз. Нар.)
20 Сб. – 6:45 Рараты – † Ус Часлаў, Додзік Сяргей (5 г.)
21 Нд. – ІV НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ
9:00 – Сейлавічы. Інт. Гардзіевіч Вячаслаў (Дз. Нар. 55 год)
10:30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
11:00 – СУМА. Інт. за парафіян
16:00 – † Корсае Ядвіга, Эдвард
АБ'ЯВЫ:
14 снежня 2025 г., ІІІ НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ (GAUDETE)
- На гэтым тыдні ў буднія дні св. Імшы будуць згодна са звычайным разкладам, акрамя серады і суботы. У сераду і суботу св. Імша раратняя будзе ў 6:45, а ў 10:00 св. Імшы не будзе
- Наступная нядзеля 21 снежня – ІV НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ. Св. Імшы як звычайна. 9:00 – у Сейлавічах, 11:00 і 16:00 – у Нясвіжы.
- Захвочваю запісваць адрасы хворых у сакрыстыі, каб святар мог наведаць з сакрамэнтамі перад святам Божага Нараджэння
- Аплаткі можна ўзяць у парафіяльным кіоску за дабравольнае ахвяраванне.
- З 24 лістапада па 21 снежня валанцеры ”Карытас” нашай парафіі ладзяць акцыю “Пад ззяннем Каляднай зоркі” па збору падарункаў на Божае Нараджэнне. Запрашаем Вас, дарагія парафіяне, далучыцца і паўдзельчаць у зборы падарункаў і рэчаў першай неабходнасці для тых, каму яны патрэбны, аменавіта гэта пансіянат у весцы Лявонавічы і аддзяленне сястрынскага догляду ў Гарадзеі, а таксама падарункі для хворых людзей нашай парафіі. Пры выхадзе з касцела усталяваныя скрынкі, у якія можна пакласці рэчы.
- У пансіянаце Лявонавічы пражывае 30 пастаяльцаў. У гэтым годзе валанцеры нашай парафіі прапануюць зрабіць кожнаму асабісты падарунак..
- Таксама просім паведаміць аб хворых парафіянах нашай парафіі, каб валанцеры сфармавалі падарункі для іх. Звяртаемся ў кіеск.
- 24 снежня ў 19:00 сёстры арганізуюць вігілію для адзінокіх пажылых людзей. Запісваемся ў сясцёр…
- У гэтым годзе ПАСТЭРКА будзе як заўсёды ў 24 снежня ў 22:00. На раніцу, 25 снежня, ў Сейлавічах св. Імша ў 9:00. А ў 11:00 у Нясвіжы, а пасля св. Імшы Батлейка, якую прадставяць дзеці нашай парафіі і аплатак для дзяцей на плябаніі
- 11 студзеня ў нядзелю пасля св. Імшы Сумы, каля 12:30, адбудзецца аплатак (святочная сустрэчы Божага Нараджэння) для парафіян. Кошт удзелу 15,00 руб. Запісваемся ў сясцёр…
- Дзякую за ахвяраванні, якія складаеце на ўтрыманне касцёла, рамонт плябаніі і іншыя парафіяльныя патрэбы.
З павагаю кс. Пётр Шарко, пробашч парафіі
