Эўхарыстычны цуд у Сакулцы (Польша)

У кастрычніку 2008 года ў парафіяльным касцеле святога Антонія Падуанскага ў польскім мястэчку Сакулка (Беластоцкае ваеводства) адбылася неверагодная падзея. Асвечаная (Перамененая) Гостыя ператварылася ў мышачную тканку чалавечага сэрца - жывога і церпячага, якое знаходзіцца ў стане агоніі.

Пераўтварэнне Гостыі

У нядзелю 12 кастрычніка 2008 г у 08:30 святар Філіп Здрадоўскі цэлебраваў св. Імшу ў парафіяльным касцеле. Калі кс. Яцэк Інгелевіч дапамагаў яму раздаваць святую Камунію, адна асвечаная Гостыя выпадкова ўпала на прыступку каля алтара. Гэта заўважыла жанчына, якая схілілася перад алтаром на калені, і паказала позіркам святару на Гостыю, якая ўпала. Кс. Яцэк адразу ж падняў яе і, згодна з касцельнымі прадпісаннямі, паклаў у васкулум, невялікую ёмістасць з вадой, якая звычайна служыць святарам для абмывання пальцаў пасля раздачы Святой Камуніі. Калі Імша скончылася, манахіня Юлія Дубоўская, якая прыслужвала ў гэтым касцеле, перанесла васкулум з Гостыяй у закрыстыю, пераліла яе змесціва ў другі посуд і закрыла яго ў сейфе. Ключы ад сейфа былі толькі ў яе і ў пробашча, а. Станіслава Гнедзейка. Варта адзначыць, што сястра Юлія належыць да Ордэна Служак Езуса ў Эўхарыстыі, з асаблівай пабожнасцю адносіцца да Найсвяцейшага Сакрамэнту Цела і Крыві Езуса Хрыста. Сястра Юлія сутыкнулася з падобнай сітуацыяй ўпершыню ў жыцці, таму яна кожны дзень заглядала ў сейф, каб не прапусціць момант, калі Гостыя цалкам растварыцца ў вадзе. Звычайна гэта адбываецца на працягу некалькіх дзён, і яна чакала, што і на гэты раз будзе так жа. Але 19 кастрычніка прыкладна ў 8 гадзін раніцы сястра Юлія адкрыла сейф і адчула моцны пах хлеба. Яна адразу вырашыла, што Гостыя ўжо растварылася і можна будзе выліць змесціва пасудзіны ў спецыяльную адтуліну пад алтаром. Калі манахіня ўбачыла Гостыю, яна ад здзіўлення страціла дар мовы. У сярэдзіне белай Гостыі відаць быў жывы, акрываўлены фрагмент плоці памерам прыкладна сантыметр на паўтара. Пазней навуковыя даследаванні паказалі, што гэта быў фрагмент мышцы жывога чалавечага сэрца, які знаходзіцца ў агоніі або ў перадінфарктным стане.

Сястра Юлія са здзіўленнем і глыбокай павагай разглядала дзіўную з'яву. Пазней яна сказала, што адчувала сябе ў гэты момант, як Майсей, які стаіць перад падпаленым цярновым кустом (гл. Зых 3,1-6). Айцец Філіп Здрадоўскі заўважыў, што сястра доўга нерухома стаіць і нешта разглядае, і падышоў да яе, каб даведацца, што адбываецца. Сястра паказала яму Перамененую Гостыю і патлумачыла, адкуль у сейфе ўзяўся асвячоны хлеб. Затым паставіла пасудзіну на сярэдзіну стала, каб усе прысутныя разам з пробашчам змаглі ўбачыць цуд.

Настаяцель Станіслаў Гнедзейка распавядае, што ён быў у стане шоку, калі ўбачыў на белай Гостыі крывава-чырвоную пляму, вакол якой вада заставалася чыстай і празрыстай. Прыгледзеўшыся да Гостыі зблізку, ён пераканаўся, што яна выглядае, як фрагмент жывой акрываўленай мышачнай тканкі.

Усе ведалі, што гэтая Гостыя асвечаная, і, паводле каталіцкай веры, у ёй звышнатуральным чынам знаходзіцца Уваскрослы Езус Хрыстус. Таму з'явіліся пытанні: адкуль узялася гэта крывава-чырвоная пляма? З'явілася яна ў выніку нейкіх натуральных працэсаў ці гэта Бог дае нам цудоўны знак сваёй прысутнасці? Настаяцель адразу вырашыў, што нельга легкадумна ставіцца да гэтай таямнічай падзеі, і ў той жа дзень паведаміў пра гэта архіепіскапу Эдуарду Азароўскаму. Неўзабаве арцыбіскуп асабіста прыехаў у Сакулку, каб убачыць Пераменненую Гостыю, і загадаў яе беражліва захоўваць і назіраць за тым, што з ёй будзе адбывацца. 29 кастрычнік пасудзіна з Гостый была змешчана ў табернакулюм (дарахраніцельніцу) у капліцы Маці Божай Міласэрнасці, а на наступны дзень па просьбе арцыбіскупа настаяцель выняў яе з вады і паклаў на карпарал (белая палатняная сурвэтка, якая выкарыстоўваецца ў літургічных мэтах). Праз некаторы час Гостыя разам з чырвона-карычневай плямай абсохла і як бы ўрасла ў карпарал. Менавіта ў такім стане яе можна ўбачыць сёння ў парафіяльным касцеле ў Сакулцы. Цудоўную Гостыю перанеслі туды 2 кастрычніка 2011, пасля трох гадоў захоўвання ў капліцы, і цяпер паломнікі могуць пакланяцца ёй штодня.

Экспертыза навукоўцаў

5 студзеня 2009 г. па просьбе арцыбіскупа яго канцылярыя адправіла лісты двум прафесарам, дактарам медыцынскіх навук Марыі Сабанец-Латоўскай і Станіславу Сулькоўскаму, якія працуюць у Медыцынскім універсітэце ў Беластоку. Лісты ўтрымлівалі просьбу правесці навуковую экспертызу «тканкі, якая прымыкае да перамененай Гостыі, якая захоўваецца ў парафіяльным касцеле св. Антонія Падуанскага ў Сакулцы». Лісты мелі афіцыйны характар, і ў іх адзначалася, што да справы варта паставіцца «сур'ёзна і неадкладна, і захаваць ў строгай таямніцы». Варта адзначыць, што прафесары, дактары медыцынскіх навук М. Сабанец-Латоўская і С. Сулкоўскі - вядомыя навукоўцы міжнароднага ўзроўню. Яны займаюцца гістапаталагічнай дыягностыкай ўжо больш за 30 гадоў, маюць багаты навуковы вопыт і лічацца спецыялістамі высокага класа. Яны працуюць у розных установах, якія належаць Медыцынскаму універсітэту ў Беластоку: адна ўстанова займаецца медычнай патамарфалогіяй, іншая - агульнай патамарфалогіяй 7 студзеня 2009 прафесар Сабанец-Латоўская паехала ў Сакулку і ў прысутнасці спецыяльнай камісіі ўзяла пробу для даследавання таямнічай плямы, якая з'явілася на Гостыі. «Калі я брала пробу, - кажа прафесар, - ніхто не ведаў, што гэта за тканка. Я ўзяла маленькую часцінку. Яна была карычневага колеру і цесна прылягала да захаваўшагася фрагменту Найсвяцейшай Гостыі». Праф. Сабанец-Латоўская і праф. Сулькоўскі незалежна адзін ад аднаго правялі экспертызу ўзятага ўзору тканкі, прытрымліваючыся ўсіх патрабаванняў навукі ў апісанні і фатаграфаванні сваіх назіранняў. У даследаваннях былі выкарыстаныя сучасныя мікраскопы - аптычны і электронны.

Вынікі двух асобных, незалежных адзін ад аднаго экспертыз цалкам супалі і здзівілі абодвух навукоўцаў. Аказалася, што таямнічая тканка, у якую ператварыўся фрагмент асвечанай Гостыі, па-за ўсякім сумнівам, уяўляе сабой мышачную тканку чалавечага сэрца, жывога і церпячага, якое знаходзіцца ў агоніі, як-бы ў перадінфарктным стане.

Праф. Марыя Сабанец-Латоўская тлумачыць: «У гэтай маленькай доследнай часціцы мы выявілі вельмі шмат характэрных у марфалагічным дачыненні прыкмет мышачнай тканкі чалавечага сэрца. Напрыклад, выразна прыкметна з'ява сегментацыі, г.зн. пашкоджанне валокнаў сардэчнай мышцы, а таксама з'ява фрагментацыі. Гэтыя пашкоджанні выглядаюць як шматлікія дробныя шчылінкі, як быццам тканку разрэзалі нажом. Такія змены адбываюцца толькі ў жывых валокнах, яны адпавядаюць хуткім скарачэнням сардэчных мышцаў у перадсмяротным, аганальным стане. Вельмі важным доказам таго, што доследны матэрыял - гэта мышца чалавечага сэрца, з'яўляецца цэнтральнае размяшчэнне ядраў клетак у доследных валокнах. На некаторых валокнах мы назіралі таксама сутаргавыя вузлы. А пад электронным мікраскопам лёгка было заўважыць тыповыя папярочныя перапонкі і пучкі мікрафібрылл». Падводзячы вынік праведзеных даследаванняў, абодва прафесара напісалі ў дакуменце для арцыбіскупскай камісіі наступнае: «Атрыманы для ацэнкі матэрыял (...) паказвае на тканку сардэчнай мышцы, або, па меншай меры, з жывых арганічных тканін больш за ўсё нагадвае менавіта яе». На думку праф. Сабанец-Латоўскай уся аналізаваная тканка ўяўляе сабой фрагмент сардэчнай мышцы.

Прафесар Сулькоўскі падкрэслівае, што «рэчыва, з якога складаецца гостыя, хутка раствараецца ў вадзе. Найсвяцейшая ж Гостыя з Сакулкі не растварылася па прычынах, якія застаюцца цалкам невытлумачальнымі для навукі. Але найбольш дзіўны той факт, што сэрцавіна, захаваўшагася фрагмента Гостыі ператварылася ў тканку сардэчнай мышцы і складае з ёй непарыўнае цэлае». Здымкі, зробленыя пад мікраскопам, адназначна даказваюць, што ні адзін чалавек не змог бы такім чынам злучыць у адно цэлае тканку сардэчнай мышцы і хлеб. Гэта фізічна немагчыма. Нават сучасныя навукоўцы з навейшай апаратурай не змаглі б зрабіць нічога падобнага. Структура хлеба Гостыі цесна злучаная з валокнамі мышцы чалавечага сэрца; яны як бы пранізваюць адзін адно. Гэта выключае магчымасць любога чалавечага ўмяшання.

Праф. Марыя Сабанец-Латоўская падкрэслівае, што «гэта незвычайная, таямнічая з'ява: тканка белай Гостыі, працятая валокнамі чалавечай сардэчнай мышцы, была даследавана з дапамогай светлавых мікраскопаў і электроннага трансмісійнага мікраскопа. Вынікі даследаванняў пацвярджаюць, што чалавек злучыць гэтыя дзве тканіны не можа. Трэба адзначыць яшчэ адну незвычайную з'яву: Гостыя доўгі час ляжала ў вадзе, а затым яе паклалі на карпарал. І пры гэтым ні адно даследаванне не выявіла слядоў знаходжання сардэчнай мышцы ў вадзе. На ўзроўні лабараторных навуковых даследаванняў мы не ў стане гэта растлумачыць. Для мяне гэтая экспертыза была самай важнай у жыцці. Яе вынікі ўразілі мяне і адкрылі незвычайную з'яву, абсалютна невытлумачальную з навуковага пункту гледжання». На падставе гэтых навуковых дадзеных любы непрадузяты, лагічна думаючы чалавек можа зрабіць выснову, што незвычайнае частковае пераўтварэнне гостыі ў мышцу, церпячага чалавечага сэрца - гэта звышнатуральная з'ява незвычайнай важнасці.

Псеўданавуковыя спробы адмаўлення фактаў.

Ліберальныя і левыя СМІ паднялі шум, каб падвергнуць сумнівам вынікі патамарфалагічных даследаванняў Гостыі з Сакулкі, праведзеных двумя выбітнымі навукоўцамі з Беластока. Журналісты спасылаліся на меркаванні і каментары псеўдаэкспертаў, не кампетэнтных нават абмяркоўваць праведзеныя даследаванні. Напрыклад, адзін з іх сказаў: «Гэта ніякі не цуд. Гэта чыстая біялогія». Іншы сцвярджаў, што гостыя прыняла чырвона-бурую афарбоўку ў выніку актыўнасці бактэрый «палачкі цудоўнай крыві» (serratia marcescens). Такія каментары з'яўляліся ў СМІ, хоць ні адзін з каментатараў у вочы не бачыў тое, пра што казаў. Ніхто з іх нават не чытаў справаздачы экспертаў, насуперак патрабаванням навуковага аб'ектывізму, ды і звычайнай логікі і элементарнай этыкі. Як вядома, «ні адна вядомая навуцы бактэрыя не здольная стварыць структуру тканкі, не кажучы ўжо пра валокны, якія нагадваюць мышцы чалавечага сэрца - а менавіта такія тканкі і валокны мы выявілі ў гостыі», - падкрэсліваюць прафесары Сабанец-Латоўская і Сулькоўскі. Гэта навукова ўстаноўлены факт. На жаль, некаторыя гатовыя з ідэалагічных меркаванняў адмаўляць відавочныя факты, калі яны ім невыгодныя. Але такая крытыка неаб'ектыўная і ненавуковая, і мяжуе з ілжывай прапагандай. З'явіліся і іншыя абсурдныя абвінавачванні. Напрыклад, група так званых «рацыяналістаў» напісала данос пракурору па падазрэнню ў забойстве на той падставе, што навукоўцы выявілі ў доследным узоры тканку сэрца паміраючага чалавека. Пракуратура распачала справу, але неўзабаве закрыла яе з прычыны адсутнасці якога б там ні было складу злачынства.

Пасля афіцыйнага абвяшчэння арцыбіскупам вынікаў экспертызы вядомы патамарфолаг доктар медыцынскіх навук Януш Менткевскій напісаў у лісце праф. Марыі Сабанец-Латоўскай: «Выяўленне тканкі сардэчнай мышцы ва ўзоры, узятым з хлебнай аплаткі, даказвае, што адбыўся цуд. Каб яго абвергнуць, трэба мець моцныя навуковыя доказы». Справаздача, афіцыйна перададзеная архіепіскапу Беластока 21 студзеня 2009, адназначна сцвярджае, што фрагмент асвечанай Камуніі стаў мышцай чалавечага сэрца, якое знаходзіцца ў стане агоніі. Структура валокнаў сардэчнай мышцы і структура аплаткі так цесна пранікаюць адзін аднаго, што навукоўцы вымушаныя былі выключыць магчымасць чалавечага ўмяшання.

Прафесары Сулькоўскі і Сабанец-Латоўская не адмаўляюцца, што яны веруючыя католікі. Як навукоўцы яны разумеюць, наколькі складаныя і мэтазгодныя ўсе элементы макра- і мікракосмасу, і ўсе яны не маглі паўстаць выпадкова. Таму назіранні ўсяго існага вядуць да лагічнай высновы, што свет створаны Вышэйшым Розумам, Трыадзіным Богам. Адмаўляць гэта могуць толькі атэісты, якія адкідваюць логіку і высновы, зробленыя на падставе пазнання навакольнага свету і гістарычных падзей, звязаных з жыццём, смерцю і ўваскрасеннем Езуса Хрыста. Само сабой зразумела, што даследуючы пробы цудоўнай Гостыі, прафесары М. Сабанец-Латоўская і С. Сулькоўскі кіраваліся не сваёй верай, а агульнапрынятай навуковай метадалогіяй, што пацвярджае рознабаковая дакументацыя экспертызы. 4 лістапада 2009 г. навукоўцы яшчэ раз афіцыйна заявілі, што пацвярджаюць вынікі, атрыманыя падчас даследаванняў пробаў пераўтворанай Гостыі. Яны выказалі «глыбокае абурэнне тым, што грамадская думка ўводзіцца ў зман прадстаўленнем гіпатэтычных магчымасцяў псеўданавуковых тлумачэнняў даследаванай [імі] з'явы. Асабліва тымі, хто не мае паняцця пра сферу праведзеных даследаванняў, не меў доступу да даследуемага матэрыяла і навуковай дакументацыі, а часта не валодае нават элементарнымі ведамі аб выкарыстаных лабараторных метадах». Пераўтварэнне асвячонай Гостыі ў мышцу чалавечага сэрца, якая знаходзіцца ў стане агоніі, - гэта знак ад Бога, які заклікае ўсіх нас пакаяцца і звярнуцца да Езуса Хрыста. Гэты знак дапамагае зразумець, што падчас кожнай св. Імшы сапраўды актуалізуецца адзіная ахвяра Езуса Хрыста за нашы грахі - Яго пакуты, смерць і ўваскрасенне. Бог хоча, каб мы на свае вочы пераканаліся, што ў кожнай асвячонай Гостыі Езус рэальна прысутнічае ў сваім містычным Целе, пераўтвораным і ўваскрослым, якое становіцца для нас «лекам, які дае нам вечнае жыццё».

Паводле www.grodnensis.