Першая Камунія

31 мая, ва ўрачыстасць Святой Тройцы дзесяць дзяцей з нашай парафіі першы раз у жыцці прынялі святую Камунію. Да гэтай падзеі дзеці рыхтаваліся на працягу двух гадоў праз удзел у катэхезах, нядзельных Імшах і іншых малітоўных сустрэчах.

На пачатку літургіі пробашч кс. Пётр Шарко прывітаў дзяцей і бацькоў пры ўваходзе ў касцёл і заахвоціў дзяцей папрасіць благаслаўлення ў бацькоў.
Хлопчыкі і дзяўчынкі, а таксама іх бацькі з вялікім хваляваннем перажывалі сваё свята.
На заканчэнне святой Імшы бацькі звярнуліся са словамі падзякі да сясцёр і святароў. Атрымаўшы з рук пробашча сімвалічны хлеб з крыжыкамі, яны пайшлі дадому, каб падзяліцца гэтым хлебам з роднымі. 

No images found.