Прыміцыйная Імша кс. Ігара

IMG 3697 125 верасня да нас прыбыў кс. Ігар Мутрук, для далейшага служэння ў якасці вікарыя парафіі Божага Цела.

У 11:00 гадзін адбылася прыміцыйная Св. Імша, на якой кс. Ігар узгадаў аб тым, што святарства гэта вялікі дар дадзены Богам, а таксама вялікая адказнасць. Таксама ўдзяліў прыміцыйнае благаславенне усім прысутным. А вернікі шчыра прывіталі кс. Ігара ў нашай парафіі і пажадалі пленнай працы вікарыям у Нясвіжы