Крыжовы Шлях з Біблійнымі героямі
7 сакавіка моладзь у рамках Вялікапосных рэкалекцый правяла Крыжова Шлях з інсцэнізацыяй.
Кожнае разважанне стацый Крыжовага Шляху суправаджалася не толькі разважаннямі, але і візуальным акторскім паказам. А музыка і спеў, якія суправаджалі разважанні надавалі гэтай малітве своеасаблівы характар. Многія перажывалі гэтую малітву ў глыбокім роздуме. Кожнае разважанне - гэта было падарожжа ў часы Хрыста вачыма Яго сучаснікаў, якія прысутнічалі парчас крыжовага шляху самога Хрыста.
Гэта другі раз моладзь правяла такі Крыжовы Шлях. Першы - на начным чуванні моладзі ў Мінскай архікатэдры 5-6 сакавіка 2016 года.
Ад шчырага сэрца дзякуем усім, хто спрычыніўся да арганізацыі і рэалізацыі так глыбокай малітвы.
