Новыя міністранты 2019
2 чэрвеня ў нас адбыўся абрад прыняцця ў міністранты двух хлопцаў. Абодвух іх завуць Яўгеній.
Была вялікая рдасць ва ўсёй парафіяльнай супольнасць. Асабліва канешне радаваліся за сваіх сыноў бацькі і родныя.
Жадаем нашым новым міністрантам Божага благаслаўленне на плённае служэнне.
Служэнне міністранта вельмі ганаровае, бо яны, акрамя святара, знаходзяцца найбліжэй да Стала Пана, дзе ажыццяўляецца рэальная прысутнасць Бага ў Эўхарыстычных дарах і там дапамагаюць сваім служэннем усім вернікам перажыць годна гэты момант прыйсця Бога. Аднак, па другое, гэта і вяліка адказнасць, бо таксама яны павінны сваім жыццём падтвяржаць гэтае служэннеі быць праўдзівымі светкамі Божай прысутнасці.
Няхай Усемагутны благаслаўляе іх і іх бацькоў і родных...

