Дэкрэт аб адпустах у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Год кансэкраванага жыцця

З нагоды Года кансэкраванага жыцця, згодна з Дэкрэтам Апостальскай Пэнітэнцыярыі ад 23 лістапада 2014 г., у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўстанаўляю касцёлы, у якіх кожны вернік штодзённа можа атрымаць поўны адпуст да 2 лютага 2016 г. уключна і ахвяраваць яго як за жывых, так і за памерлых:
Мінская архікатэдра Імя Найсвяцейшай Панны Марыі;
Магілёўская катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава;
Касцёл свв. Сымона і Алены ў Мінску;
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе;
Касцёл Маці Божай Шкаплернай у Мядзеле;
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Барысаве;
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы;
Касцёл св. Ганны ў Дзяржынску;
Касцёл св. Міхала Арханёла ў Івянцы;
Касцёл Божай Міласэрнасці ў Асіповічах;
Касцёл св. Казіміра ў Маладзечне;
Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы;
Касцёл св. Казіміра ў Стоўбцах;
Касцёл св. Антонія ў Слуцку.
У гэтых касцёлах на бачным месцы неабходна размясціць адмысловае паведамленне аб тым, што ў іх можна атрымаць поўны адпуст, з пералічанымі ўмовамі для яго атрымання.
Для атрымання адпусту неабходна быць у стане Божай ласкі (сакрамэнтальная споведзь), прыняць Святую Камунію і памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца (Ойча наш; Вітай, Марыя; Веру ў Бога).
Заклікаю душпастыраў, выконваючых паслугу ў гэтых касцёлах, а таксама іншых святароў, асабліва належачых да розных манаскіх супольнасцяў, актыўна выконваць абавязкі паяднання людзей з Богам у сакрамэнце пакаяння.
Выказваю надзею, што дзякуючы адпустам вернікі будуць мець новую магчымасць для ўмацавання веры, надзеі і любові.
З малітвай і благаслаўленнем
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Канцлер Курыі
Кс. Дзмітрый Пухальскі
