Вялікдзень 2015

Хрыстос Уваскрос!
Аллелюя, Аллелюя!

Глыбокапаважаныя Нясвіжане і жыхары нясвіжчыны!

Апошнія падзеі ў свеце ўсхвалявалі таксама і нашыя сэрцы. Так шмат зла і нянавісці ў нас адзін да аднаго. Святы Ян Павел ІІ калісьці сказаў: “Жыццё наша кароткае. Спяшайцеся любіць.” Нянавісць забівае, а любоў ажыўляе! Бог настолькі нас палюбіў, што за нас аддаў жыццё – уваскрос, даючы нам жыццё вечнае.

Калі Бог нас так бязмежна палюбіў, нягледзячы на нашыя недасканаласці, то ці і мы не можам таксама палюбіць адзін аднаго. Жадаю вам уваскрашаючай любові, якая выплывае з любові Божай.

З найлепшымі святочнымі пажаданнямі.