Вялікая Субота - Вігілія Пасхальная
У вялікую суботу Касцёл рыма-каталіцкі ўстрымоўваецца ад цэлебрацыі святой Імшы. Вернікі прыходзяць у святыню, каб па адараваць Хрыста, і асвяціць стравы на велікодны стол. Вігілія Пасхальная бярэ свой пачатак спасылаючыся на выхад народу Ізраэльскага з пад няволі егіпецкай (Вый. 11, 15).
Літургія Пасхальная вельмі разбудаваная, усё распачынаецца вечарам. Асвячаецца агонь і запальваецца пасхал, які сімвалізуе змёртвыхпаўстанне Хрыста, на пасхале робіцца знак крыжа (сімвал мукі Хрыста), зробленыя пяць адтулін у якія укладваецца чырвоныя зерні, якія сімвалізуюць раны Хрыста. Выгравіраваны год і грэцкія літары Альфа і Амега, азначаюць што Хрысту належыць час і вечнасць, Ён пачатак і канец. Святар бярэ пасхал і тры разы затрымліваецца ў касцеле кажучы: Святло Хрыста, ад пасхала запальваюцца свечкі вернікаў. На гэтым заканчваецца літургія святла.
Літургія слова Божага вельмі разбудаваная якая складаецца з сямі чытання Старога Запавету і з двух чытанняў Новага Запавету.
Літургія Хросту бярэцца са Старога Запавету, як народ Ізраэльскі перайшоў праз Чырвонае мора (Вый. 13,17-14,31). Да V ст. адбываўся хрост дарослых (катэхуменаў, якія рыхтаваліся на працягу ўсяго Вялікага Посту). Калі не адбываецца хрышчэння, вернікі запальваюць свае свечкі і аднаўляюць свае абяцанні пры хрышчэнні.
Вігілію Пасхальную заканчвае літургія Эўхарыстычная і працэсія рэзурэкцыйная.
У нашай парафіі Вігілія Пасхальная адбылася ў 21.00 гадзіну, цэлебраваў кс. пробашч Пётр Шарко, а ў вёсцы Сейлавічы таксама а 21.00 гадзіне целебраваў кс. Андрэй Калядка.
