Адпачынак на беразе Нёмана
Нашае жыццё – гэта няспынны бег. Усё кудысьці бяжым, спяшаемся і нават цяжка знайсці час на адпачынак, каб націснуць кнопку “паўза” і паразважаць, а ці ў правільны бок мы напрыклад бяжым.
Вось і моладзь нашай парафіі мела такую магчымасць. Разам з пробашчам, кс. Пятром, сёстрамі Галінай і Янінай, з 30 ліпеня па 1 жніўня моладзь была на беразе Нёмана з палаткамі, каб адпачыць і паразважаць над сваім жыццём. Пачаткам адпачынку стала Святай Імша, адпраўленная ў нашым касцёле, падчас якой пачулі прыпавесць пра Валадарства Нябеснае, з якой можна было ўзяць шмат для разважання на гэтыя дні.
Час быў сапраўды плённым і насычаным. Недалёка Нёмана была адпраўленна Святая Імша, пасля якой быў час, каб сцішыцца, прагуляцца ўздоўж берага і паразважаць над пачутым Словам Божым, над сваім жыццём, а хто хацеў, мог скарыстаць з сакрамэнту пакаяння. Таксама была вельмі добрая магчымасць паразмаўляць з сёстрамі альбо з ксяндзом, пачуць адказы на пытанні, якія часамі саромеемся падысці публічна і запытаць. Седзячы пры вогнішчы была канферэнцыю на тэму Эўхарыстыі, якую распавёў кс. Пётр. Асабліва ўвага была звернута на цуды эўхарыстычныя. Пачулі пра перамяненне ў Сакулцы (Польшча). Таксама даведаліся пра жыццё і смерць святога Крыштафа.
Моладзь мела магчымасць наведаць касцёл Святых Пятра і Паўла ў Новым Свержані, які быў пабудаваны ў 1588 годзе архітэктарам Янам Марыяй Бернардоні. Была магчымасць памаліцца перад рэклівіямі св. Фаустыны Кавальскай.
Кожны меў занятак для сябе. Хтосьці мог пагуляць у футбол, пайсці палавіць рыбу, пагуляць у розныя цікавыя гульні. За гэты час можна было крыху адпачыць і змяніць свае погляды на жыццё.
