Канікулы з Богам (Паланэчка)

ПаланэчкаІ вось нарэшце наступіў дзень 28 чэрвеня, якога многія дзеці нашай парафіі так моцна чакалі, бо менавіта тады распачаўся для іх час адпачынку з Богам ў весцы Паланэчка, што знаходзіцца не так далека ад нашага Нясвіжа.

Сонечны цеплы дзень, святая Імша з раніцы, шчырае благаслаўленне пробашча, — усе прадказвала тое, што лагер сапраўды будзе добры і шчодры на плены.

Вяселыя дзеці і моладзь ўзростам ад 7 да 15 гадоў, адданыя сестры і святары сабраліся разам, каб сумесна адпачыць і праславіць Бога.

Такая розніца ва ўзросце ўдзельнікам зусім не перашкаджала, а наадварот спрыяла, бо ў розных складаных сітуацыях і цяжкасцях старэйшыя, больш дасвечаныя, дапамагалі малодшым.

Кожны дзень быў асвечаны святой Імшой, дзе падчас казанняў нашы святары вельмі трапна і ўмела паказвалі дзецям на іх памылкі, на тое, што трэба выправіць і як нельга рабіць. Кожны дзень мы мелі цудоўную магчымасць паглыблення сваіх рэлігійных ведаў праз сумеснае разважанне над рознымі кавалкамі святога Пісання, пераводзячы праблемы часоў Езуса Хрыста на нашыя ўласныя. Ведаеце, усе гэтыя казанні і канферэнцыі сапраўды аказалі ўплыў на адкрытыя дзіцячыя сэрцы, якія не могуць падманваць. Яны ўжо прынеслі свой плен, для кагосьці большы, для кагосьці меншы. Так, калі дзіця, узрушанае, ішло да свайго сябра, каб шчыра перапрасіць за ўчыненую крыўду, ці калі выкідала любімую цацку, даведаўшыся, што яна нясе прапаганду злога, — ці нельга ўжо толькі гэта назваць добрым пленам?

Насычаныя Божым Словам, мы патрабавалі таксама насычэння фізічнага. Здавалася, што снеданняў, абедаў і вячэраў дзеці чакалі з вялікім прагненнем. Таму што яны насамрэч былі неверагодна смачнымі! І ўсе гэта, — дзякуючы намаганням нашай кулінарнай мастачкі сястры Галіны.

Ну куды ж дзецца без забаваў і гульняў?! Звычайныя валейбол, піанербол, футбол ператвараліся ў неверагодна азартныя гульні, калі на поле выходзіў адзін сонечны праменьчык, агеньчык, які запальваў усіх, — наша сястра Яніна. Дзеці амаль пішчалі ад радасці, калі сястра прывяла свайго коніка Ластаўку і катала ўсіх па чарзе. Не менш эмоцый было падчас рыбалкі, дзе кожны радасна бег з аднаго рыбацкага кутка ў другі, каб прывітаць толькі што злоўленага карпіка! Наша сястра Яніна сапраўдная фантазерка і выдумшчыца! Прапанавала зладзіць зарніцу. Гэта такая гульня, дзе адна каманда хаваецца і пакідае для другой каманды лісцікі-падказкі. Вы не можаце сабе ўявіць, з якім азартам і энтузіязмам дзеці бегалі па палях, хаваючыся адно ад аднаго ў сене і ў кароўніках! Хоць трошкі сталі мы падобнымі да Езуса. Змучаныя, але шчаслівыя, прыгоднікі вярталіся ў лагер, дзе з радасцю астудзіліся ад спякоты ў басейне.

Так за рознымі гульнямі і конкурсамі, малітваю, хутка праходзіў дзень за днем у нашым лагеры. Не засталося без закладання традыцый: дзеці прызвычаіліся кожны вечар пасля малітвы і перад воднымі працэдурамі збірацца на пасілак салам. Хто б мог падумаць, але сала палюбіў кожны з нас!

Але тое, што адбывалася ў нашым лагеры, тыя сапраўдныя і шчырыя эмоцыі ніхто не зможа апісаць лепш за ўдзельнікаў:

Лера Крицкая,12 лет: Впечатления от лагеря очень интересные и классные. Я познакомилась с новыми друзьями, встретила старых. Здесь очень красивый костел. И каждый час звонят колокола. Наш лагерь был очень красочный,  много развлечений, игр, каждый день на кухне готовили что-то вкусное. А еще мы очень полюбили собачку Тропку, она не давала нам грустить!

Ангелина Шумейко, 15 лет: Мне очень понравилось в лагере, он всегда интересный. Мы уже 2 год ездим в Полонечку, здесь очень красивые места, которые сестры нам показывают. Отдельно хочется отметить и поблагодарить с. Галину за ее кулинарные шедевры, особенно за драники. J Здесь в лагере мы старались помогать, чистили картошку, делали другие добрые дела и зарабатывали за это смайлики. Спасибо огромное сестрам, потому что они тратят время не просто так, они хотят приблизить детей к Богу.

Антон Ожешко, 12 лет: От лагеря остались только позитивные впечатления. Здесь мы ходили в костел каждый день на Имшу, ружанец. В столовой очень вкусно кормили, даже арбуз был!

Рома Гришин, 15 лет: Лагерь, бесспорно, очень интересный. Дети дружные, хотя шумные и ссорятся иногда, но куда же без этого. Нас разделили на группы, у каждой группы был свой аниматор. Так мы учились ответственности, учились помогать друг другу.

Леша Камлач, 11 лет: Мне понравилось то, что здесь было много конкурсов и игр, очень вкусно кормили. Иногда мы не давали сестрам спать ночью и за это просим у них прощения.

Илья Чинякин, 15 лет: В лагере мне понравилось, здесь веселые дети, проводились веселые занятия. Мы учились все делать вместе: как радостно проводить время, так и отвечать за проступки. Так все вместе мы отмечали День рождения нашего товарища. Сестры относятся хорошо, если наказывают иногда, то справедливо — за плохое поведение.

Таня Вишнякова, 14 лет: Каждый год лагерь очень классный, потому что каждый день у нас было очень много развлечений, начиная спортландиями и заканчивая молитвой. Хотелось бы поблагодарить ксендзов и особенно сестер, которые нам помогали в этом. Они потратили свое время, срывали, в некой степени, свои нервы, проявляли очень много инициативы, для того чтобы нам было весело. Также хотелось бы извиниться за наше непослушание, потому что мы порой неуправляемые. Хотелось бы, чтобы в следующем году все было так же потрясающе.

Ну што тут можна дадаць? Хіба што нічога. Толькі яшчэ раз шчыра дзякуем сестрам і святарам за арганізацыю лагера, велізарную церпялівасць, адкрытасць і любоў да кожнага з нас. Гэта быў час адпачынку, але таксама і працы. Над сабой і сваімі звычкамі. Бо вучыліся прайграваць дастойна, разам вучыліся паважаць найперш інтарэсы бліжніх, вучыліся быць сям’ей.

Вось так скончыўся наш лагер, але гэта не быў канец для дзіцячага адпачынку: хтосьці паехаў да бабулі на веску, хтосьці яшчэ паспеў наведаць іншы лагер, ну а невялічкая групка дзяцей і моладзі разам з пробашчам і сестрамі працягнулі адпачынак на беразе Немана, цудоўна бавячы час і супольна праслаўляючы Бога. Ведаеце, знаходзіўся час на ўсе: на забавы, на цікавыя канферэнцыі, на ўласную малітву ў цішыні, дзе мелі манчымасць сустрэцца сам-на-сам з Татай, затрымацца крыху ў нашым бесперапынным бегу жыцця і проста паслухаць Яго голас. Бога можам сустрэць ўсюды, але, мне здаецца, Яго асаблівым чынам можна адчуць ў мейсцы, створаным Ім Самім, некранутым рукой чалавека, — на прыродзе. Бог прамаўляе ў цішыні, і калі мы зможам дабравольна пакінуць ўсе свае справы, каб пабыць крыху ў цішыні, то навучымся бачыць невымоўную прыгажосць створанага сусвету!

Ен толькі просіць не баяцца, даверыцца, і тады Ен зробіць нас Сваімі самымі шчаслівымі дзецьмі! Давайце скажам нашаму Айцу “Так!”, Ен вельмі гэтага чакае!