"Марыя – апякунка сем’яў і Маці нашай веры" пілігрымка да Маці Божай Лагішынскай
“Слаўце Пана ўсе народы, няхай спявае зямля, сёння радасць на Сыёне, Пан зыходзіць з неба…”
“Марыя – апякунка сем’яў і Маці нашай веры ” – пад такімі дэвізамі з 18 па 22 жніўня адбыліся пілігрымка да Маці Божай Лагішынскай.
Дзве пілігрымкі з Баранавіч і Бярозы крочылі да Каралевы Палесся.
Моладзь нясвіжскай парафіі таксама прыняла ўдзел у гэтых пілігрымках.
Вось ужо на працягу некалькі год наша моладзь крочыць да Маці Лагішынскай. Менавіта ў гэтым годзе пілігрымы падзяліліся і прынялі ўдзел у дзвух пілігрымках. Адны крочылі з Баранавіч, а другія з Бярозы, але нягледзячы на тое, адкуль крочылі, з найвялікшай радасцю яны прыйшлі да Каралевы Палесся і прынеслі да яе свае асабістыя інтэнцыі ў сваіх малых сэрцах.
Чатыры дні крочылі пілігрымы да Лагішына, каб праславіць Маці.
На працягу чатырох дзён пілігрымы сустрэлі на сваём шляху, і спякоту, і павеў ветра, і кроплі дажджу; таксама цяжар, які заўсёды прысутнічае: боль, мазалі, стома – але ўсе гэта не было перашкодай для моладзі.
У адметнасці, пілігрымка – час навяртання. Час прысвечаны ўласнай падрыхтоўцы да сустрэчы з Богам. Каб кожны з нас за дні пілігрымывання змог ачысціць сваё сэрца і душу, а таксама зразумеў, што адзіная любоў ёсць у Богу, бо толькі Ён у любым выпадку зможа залячыць розныя раны, сагрэць душу, падтрымаць самотных і замацаваць зламанае сэрца.
Праз свой крок кожны пілігрым сведчыць аб сваёй веры: праз спеў, малітву, танцы, а так сама канфірэнцыі, увесь сэнс атрыманы праз пачутае слова скіравае да кожнага Богам. Але таксама на сваім шляху мы сустракаем розных людзей. Хтосьці з усмешкай і радасцю глядзіць і дае пачастунак пілігрыму, прымае яго на начлег, а хтосьці адварочваецца або кажа розныя рэчы, але ўсё гэта ўзмацняе нас у нашай веры “не бойцеся, будзьце мужныя ў веры”.
Галоўная мэта – гэта прыйсці да Маці, аддаць Ёй пашану, прывітаць і папрасіць або падзякаваць за тое ці іншае, што ёсць у нашым жыцці. Яна наша Маці і абавязкова выслухае кожнага, хто прыйдзе да Яе, бо праз Яе заступніцтва нашыя малітвы абавязкова будуць пачуты Госпадам. Яна разам са сваім Сынам падтрымлівае кожнага на шляху да Бога.
Кожны з пілігрымаў атрымаў асабістыя ўражанні, але кожны дайшоў са сваей уласнай інтэнцыяй, якую нес у сваім сэрцы напрацягу ўсяго шляху.
Пілігрымка – гэта шлях праз церні да Бога, час калі можна адпачыць душой і целам, сустрэць новых сяброў праз якіх Бог можа адказаць табе на любое тваё пытанне.
Вікторыя Катовіч



