кс. Андрэй Калядка

ks andrey kaladkaЗгодна з дэкрэтам ардынарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Андрэй Калядка вызваляецца з пасады вікарыя парафіі Божага Цела ў г. Нясвіжы і прызначаецца вікарыем парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Мінску і курыяльным натарыусам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

20 верасня ў нядзелю падчас Св. Імшы парафіяне разам з міністрантамі, сямейным рухам ЭНД (Equipes Notre-Dame) і малітоўным рухам "Маргарыткі" — выказалі сваю ўдзячнасць кс. Андрэю за яго працу і дапамогу пры парафіі.

кс. Андрэй Калядка працаваў у Нясвіжскай парафіі 1год і 2 месяцы.