Андрэйкі

IMG 2645У суботу 28 лістапада ў вечары зладзілі Андрэйкі (забавы перад распачаццем Адвэнта). На пачатку была малітва ў касцёле, дз дзеці і моладзь, а нават і бацькі маглі паразважыць над жыццём і прыняць пастановы на Адвэнт.

Пазней усе дзеянні перамясціліся на плябанію.

Там прайшлі шматлікія конкурсы і гульні, дзе ўсе ад шчырага сэрца павесяліліся.

Пасля салодкага стала ўсе прысутныя атрымалі Божае благаслаўленне, каб заўтра распачаць час чакання і прыгатавання да Божага Нараджэння.